АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Вынiкi перамоваў у Сочы: Лукашенка мусiў назваць пераемнiка?

Вынiкi перамоваў у Сочы: Лукашенка мусiў назваць пераемнiка?
24.09.2018
Сустрэча Аляксандра Лукашенка i Уладзiмiра Пуцiна скончылася абяцаннямi вырашыць усе пытаннi да канца года.

У кулуарах жа казалi, што галоўнай мэтай сустрэчы можа быць патрабаванне да кіраўніка Беларусі вызначыцца з пераемнiкам.

Пасля размовы ў Сочы Пуцiн і Лукашэнка разыйшлiся моўчкi, перамовы працягнулiся ў тэлефоннай размове ў суботу, але гэта не абавязкова сведчыць аб нейкiх ультыматумах, лiчыць кандыдат гiстарычных навук, спецыялiст па нееўрапейскiх цывiлiзацыях Яўген Красулiн падчас размовы са Святланай Калiнкiнай у праграме «Размова тыдня».

«Упершыню гэтыя размовы я чуў дванаццаць гадоў таму ў 2006 годзе. I тады гэтак жа сама казалi: «Усё, у Крамлi вырашылi – апошнi тэрмiн, Лукашенка больш не балатуецца». Што сведчыць толькi пра тое, што Лукашенка працягвае задавольваць Крэмль i што нiякiх пераменаў блiжэйшы час з таго боку чакаць не трэба. Гэта проста гульня на нервах. Каб быў мягчэйшы i каб шчыра радаваўся, што кiраунiк суседней краiны у суботу падняў слыхаўку I ператэлефанаваў», – зазначыў Яўген Красулiн.



Дата стварэння навіны 24.09.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку