АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

На сустрэчу да папы Рымскага ў Літву збіраюцца 2 тысячы беларусаў

На сустрэчу да папы Рымскага ў Літву збіраюцца 2 тысячы беларусаў
21.09.2018
Раніцай 22 верасня папа Францішак прыляціць у Вільню, а на наступны дзень адслужыць імшу ў Коўне, паведамляе belsat.eu

Візіт папы Рымскага шмат хто з каталікоў ужо назваў гістарычным і галоўнай падзеяй гэтага года. Апошні і адзіны раз папа Рымскі Ян Павел II быў у Літве ў 1993 годзе. У суботу ў аэрапорце Вільні прызямліцца самалёт, на борце якога будзе папа Францішак. Шмат хто з беларусаў зможа яго пабачыць,

«З нашай Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі збіраецца ехаць 700 асобаў, а з усёй Беларусі – каля 2 тысячаў. Калі на паломніцтва ў Вільню запісаліся 104 асобы, то ў Коўна ўжо 596», – распавёў Tut.by прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў Беларусі ксёндз Юрый Санько.

Мяркуецца, што ў ноч з суботы на нядзелю беларускія каталікі пачнуць выязджаць у Літву. У Дзяржаўным памежным камітэце абяцаюць зрабіць усё магчымае, каб пазбегнуць чэргаў:

«Мы прагназуем пэўнае павелічэнне плыні пасажыраў праз дзяржаўную мяжу. Нашыя пункты пропуску гатовыя да гэтага, пры неабходнасці будуць павялічаныя змены памежных нарадаў. Арганізаваныя групы, якія едуць аўтобусамі, будуць афармляцца на асобным канале. У прынцыпе такая практыка заведзеная для рэйсавых і турыстычных аўтобусаў. Прыкладзем максімум намаганняў, каб мяжа функцыянавала рытмічна, без перабояў», – адзначыў прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі.

Пару дзён у нашым сюжэце мы распавядалі пра тое, што папа Францішак будзе рабіць у Вільні. Ён плануе наведае былую турму КДБ.



Дата стварэння навіны 21.09.2018

Возврат к списку