АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Штурман збітага ў Сірыі расійскага самалёта быў родам з Беларусі

Штурман збітага ў Сірыі расійскага самалёта быў родам з Беларусі
19.09.2018
Расійскі самалёт ІЛ-20 быў збіты 17 верасня над сірыйскай правінцыяй Латакія. Адбылося гэта ў выніку сірыйскай атакі.

 Усе пятнаццаць чалавек, які знаходзіліся на борце самалёта, загінулі.

 Аляксандр Вячэрнін. 

Штурманам самалёта быў 33-гадовы Аляксандр Вячэрнін. Нам ён цікавы тым, што з’яўляецца ўраджэнцам Беларусі. 21 сакавіка 1985 года ён нарадзіўся ў мястэчку Балбасава ў Аршанскім раёне, піша НН. 

Аляксандр Вячэрнін. Фота ok.ru.


Да 1996 года Балбасава мела статус вайсковага гарадка, там знаходзілася авіяцыйная база, а таксама было сховішча ядзернай зброі.


Бацька ў Аляксандра Вячэрніна быў афіцэрам. Па развале СССР сям’я з’ехала ў Расію. Жыў у Лясным Свярдлоўскай вобласці, там вучыўся ў школе. Пасля паступіў у Чалябінскае авіяцыйнае вучылішча штурманаў.

 

Служыў у Падмаскоўі. Там у яго засталася жонка Марыя, а таксама малое дзіця.


Дата стварэння навіны 19.09.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку