АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

19 верасня 1991 году была зацверджаная «Пагоня», а дзяржаўным сцягам — бела-чырвона-белы сцяг

19 верасня 1991 году была зацверджаная «Пагоня», а дзяржаўным сцягам — бела-чырвона-белы сцяг
19.09.2018
50 фактаў за бел-чырвона-белы сцяг.

19 верасня 1991 году Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб зьмене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацьверджаная «Пагоня», а дзяржаўным сьцягам — бела-чырвона-белы сьцяг.

1. 1410 год. Беларускія дасьледнікі браты Іван і Антон Луцкевічы знайшлі ў адным з аль-кітабаў зьвесткі пра татарскую коньніцу, якая брала ўдзел у Грунвальдзкай бітве пад бел-чырвона-белым сьцягам Вітаўта Вялікага з нашытымі на яго паўмесяцам і зоркай. Менавіта з прычыны прыналежнасьці бел-чырвона-белага палотнішча да выбітнага вялікага князя дзеячы нацыянальна-вызваленчага руху пачалі актыўна прапагандаваць яго як гістарычны сьцяг беларусаў [1*].

2. 1444 год.
 

Чырвоны крыж на белым палотнішчы — баявы сьцяг войска ВКЛ у XV стагодзьдзі. Паводле гравюры «Бітва пад Варнай» з кронікі Марціна Бельскага [2*] [3*].

Гравюра «Бітва пад Варнай», 1444 год

3. Каля 1520 года [4*]. Створана вялікае палотнішча «Бітва пад Воршай 8 верасьня 1514 г.» [5*]. Яго аўтар, мяркуюць гісторыкі, быў удзельнікам бітвы, а захоўваецца яно ў варшаўскім Нацыянальным музэі. На карціне з фатаграфічнай дасканаласьцю ўзноўленыя дэталі перамогі над утрая большым маскоўскім войскам.

Карціна «Бітва пад Воршай 8 верасьня 1514 г.», 1520 год

Вялікалітоўская кавалерыя карысталася сьцягам Сьвятога Юр'я — чырвоны крыж на белым палотнішчы, які, хутчэй за ўсё, стаў прататыпам бел-чырвона-белага сьцяга [6*].

Сьцяг Святога Юр'я

4. XVI стагоддзе. У Вялікім Княстве Літоўскім вялікае пашырэньне атрымаў шляхецкі герб «Котвіч»: «у срэбным полі чырвоны пас» [7*] — выява бел-чырвона-белага сьцяга [8*].

Герб Котвіч

5. 1605 год. Пасьля Люблінскай вуніі 1569 года рабіліся спробы стварыць аб’яднаны сьцяг для Рэчы Паспалітай — аб’яднаных Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. У 1605 годзе вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт III Ваза пачаў выкарыстоўваць трохпалосны чырвона-бел-чырвоны сьцяг, а крыху пазьней зьявіўся бел-чырвона-бела-чырвоны сьцяг [9*].
Чытайце далей 


Дата стварэння навіны 19.09.2018

Возврат к списку