АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Па просьбе Кадырава Пуцін падарыў Чачні нафтавую кампанію

Па просьбе Кадырава Пуцін падарыў Чачні нафтавую кампанію
19.09.2018
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў прасіў Пуціна перадаць гэтую кампанію яшчэ ў 2015 годзе.

Уладзімір Пуцін перадаў ва ўласнасць Чачэнскай Рэспублікі 100% акцый ААТ "Чачэннафтахімпрам" (ЧНХП), піша "Новая газета" (пераклад Еўрарадыё). 

У дакуменце паведамляецца, што нафтавая кампанія была ў федэральнай уласнасці. У распараджэнне рэгіёна яе перадаюць дзеля "развіцця прамысловай вытворчасці ў Чачэнскай Рэспубліцы і павышэння эфектыўнасці выкарыстання маёмасці" кампаніі.

Дарэчы, "Чачэннафтахімпрамам" на правах арэнды карысталася нафтавая кампанія "Раснафта" Ігара Сечына. Ва ўласнасці прадпрыемства былі 1000 нафтавых свідравін, сярод якіх каля 270 — дзейсныя, чатыры дзейныя нафтабазы, восем нафтапаркаў, больш за 500 км нафта-і газаправодаў.



Дата стварэння навіны 19.09.2018

Возврат к списку