АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Псіхолаг, якога выкарыстоўвалі для дыскрэдытацыі Жанны Літвіной і Белага легіёна, будзе весці сямейную праграму на БТ

Псіхолаг, якога выкарыстоўвалі для дыскрэдытацыі Жанны Літвіной і Белага легіёна, будзе весці сямейную праграму на БТ
18.09.2018
На тэлеканале «Беларусь 2» у новым сезоне стартуе адразу некалькі сямейных шоу.


Адно з іх пад назвай «Трэці лішні» будзе весці псіхатэрапеўт і гештальт-трэнер Андрэй Мяцельскі.

«Героямі яго стануць звычайныя сям'і, якія сутыкнуліся з праблемай «трэцяга лішняга» у сваім доме. На працягу трох дзён яны выконваюць няпростыя і часам цалкам незразумелыя ім заданні вядучага дзеля дасягнення выніку — міру ў сям'і», — анансуе змест кастрычніцкай перадачы БелТА.

Андрэй Мяцельскі вядомы сваімі публікацыямі на многіх пляцоўках СМІ на тэму гадавання дзяцей і сэксуальных зносін. У адным з інтэрв’ю на пытанне журналіста «Як даваць рады эмоцыям мужчыну і жанчыне» ён адказваў: «Калі жанчыну «перакліньвае», мужчыну лепш за ўсё падысці да яе ззаду і моцна абняць. Патрымаць так некалькі хвілін, моцна абдымаючы і нічога не кажучы. Жанчына — гэта энергія, якая напаўняе мужчыну (форму). Яе сутнасць быць паміж небам і зямлёй, «боўтацца». Прызямліць яе можа толькі мужчына».

Але больш за ўсё пытанняў выклікала яго каментарый наконт сітуацыі з рухам #MeToo. Мяцельскі патлумачыў прычыны «сэкс-скандалаў» наступным чынам:

«Там жанчыны ўсе вельмі непрыгожыя. Можа, гэта сапраўды парадаксальная спроба прыцягнуць да сябе ўвагу. Яны спрабуюць вырвацца з «мачызму» і хоць неяк здабыць нейкія правы. У нас такога нават і блізка няма».

Акрамя гэтага, у лістападзе на тым самым тэлеканале з'явіцца рэаліці-шоу «Да пабачэння». У ім «у адзінокіх дзяўчат з'явіцца шанец знайсці сваю другую палавінку. У кожным выпуску тры гераіні будуць змагацца за права пайсці на спатканне з хлопцам».

Раней Андрэй Мяцельскі каментаваў на дзяржтэлебачанні справу «Белага легіёна»: ён назваў легіянераў «нацыстамі», а пасля спрабаваў апраўдацца. Таксама ён удзельнічаў у кампраметацыі старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанны Літвіной. Па яе твару для БТ ён счытаў наступную інфармацыю: «выказвае злосць, агіду, адрынанне і імкненне схаваць праўду», паведамляе Наша Ніна. 


Дата стварэння навіны 18.09.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку