АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

На з’ездзе БСДГ старшыню партыі не абралі праз адсутнасць Станіслава Шушкевіча, выбары перанеслі

На з’ездзе БСДГ старшыню партыі не абралі праз адсутнасць Станіслава Шушкевіча, выбары перанеслі
10.09.2018
Справаздачна-выбарчы зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычай Грамады, 9 верасьня 2018 году, піша НН.



Намесьніца кіраўніка Цэнтральнай рады партыі Сьвятлана Губейка на VII зьезьдзе БСДГ прапанавала абраць новую Цэнтральную раду, рэвізійную камісію партыі, а выбары старшыні партыі і намесьнікаў старшыні перанесьці на наступную сэсію зьезду.

Сваю прапанову яна абгрунтавала адсутнасьцю на зьезьдзе старшыні БСДГ Станіслава Шушкевіча: маўляў, праводзіць выбары безь яго некарэктна. Дэлегаты зьезда ўхвалілі гэту прапанову.

Статут партыі дазваляе правесьці чарговую сэсію зьезду цягам бліжэйшых 6 месяцаў.

Станіслаў Шушкевіч ачольвае партыю БСДГ з 1998 года. Зараз ён знаходзіцца ў шпіталі.


Намесьнік старшыні БСДГ Сяргей Чарачэнь

Намесьнік старшыні партыі Сяргей Чарачэнь пазнаёміў дэлегатаў зьезду з новай стратэгіяй партыі.

Дата другой сэсіі зьезду пакуль ня вызначаная, гэта будзе залежыць ад стану здароўя Шушкевіча.


Дата стварэння навіны 10.09.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку