АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Фэйсбук забаніў топ-менеджера Russia Today за відэа "Хто не скача — той маскаль”

Фэйсбук забаніў топ-менеджера Russia Today за відэа "Хто не скача — той маскаль”
09.09.2018
Напярэдадні Радыё Свабода выклала ў сваім акаунце ў сацсетцы ролік і падпісала яго “Хто не скача — той маскаль”.

Фэйсбук заблакаваў на 30 дзён профіль кіраўніка дырэкцыі па камунікацыях і сувязях Russia Today Пятра Лідава-Пятроўскага за рэпост відэа са старонкі беларускага Радыё Свабода, да якога ён дадаў іранічны каментар, паведамляе ria.ru

У нядзелю раніцай Лідаў-Пятроўскі зрабіў рэпост і дадаў свой каментар. Праз некалькі гадзінаў яго акаунт быў забанены.

Кіраўніцтва Фэйсбука тлумачаць, што топ-менеджэр Russia Today размясціў у сваім профілі кантэнт, які парушае нормы сеткі.

У пятніцу Фэйсбук выдаліў пост віцэ-спікера Дзярждумы Расіі Пятра Талстога пра гібель кіраўніка непрызнанай ДНР Аляксандра Захарчанкі. А ў суботу прадстаўнік нямецкіх левых Андрэас Мауэр заявіў, што яго забанілі на суткі ў сувязі з публікацыяй сумеснага фота з Захарчанкам. Адміністрацыя Фэйсбука пры гэтым патлумачыла, што гэта фота прадстаўніка тэрарыстычнай арганізацыі.

Відэа “Хто не скача — той маскаль” было зробленае 8 верасня падчас футбольнага матча Беларусь — Сан-Марына, дзе нашы футбалісты разграмілі гасцей з лікам 5:0. На фанацкім сектары заўзятары скандавалі гэтую крычалку, білі ў барабаны і скакалі. Відэа дагэтуль стаіць у суполцы Радыё Свабода і даступнае да праглядаў.

euroradio.fm

Дата стварэння навіны 09.09.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку