АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Беларусі заснавана Чытацкая прэмія з прызавымі

У Беларусі заснавана Чытацкая прэмія з прызавымі
06.09.2018
Выдавецтва «Янушкевіч» гатова заплаціць 321 рубель за найлепшы водгук на любую беларускую кнігу. Уручэнне ўжо сёлета.



«Пакуль яшчэ не ўціхамірыліся “страсці па Гедройцю”, дзе нам павінны назваць найлепшага беларускага пісьменніка, мы робім крок у адказ і хочам вызначыць найлепшага чытача. Абвяшчаем Чытацкую прэмію! За найлепшы водгук (рэцэнзію) на кнігу», — тлумачаць у выдавецтве «Янушкевіч».

Галоўны прыз — 321 рубель. Гэтую суму атрымае той водгук, які ў выдавецтве палічаць вартым.

«Галоўным крытэрыем для вызначэння пераможцы будзе не навуковы разбор твору, не нашпігаванасць складанымі тэрмінамі і нават не аб’ём водгуку. Самае важнае для нас — зразумець, што чытач пранікся творам да самых глыбінь, прапусціў яго праз сябе як штосьці роднае і жывое. Водгук — гэта “крык душы“, уражанні, эмоцыі і высновы, якімі чытач не мог не падзяліцца з навакольным светам. Разуменне твору і шчырасць выказвання — вось што будзе для нас прыярытэтам. Таксама мы будзем улічваць колькасць і якасць рэакцый на вашы водгукі, так што іх лепей публікаваць там, дзе яны чытаюцца», — адзначылі арганізатары. І падкрэсліваюць, што ўдзельнічаць могуць водгукі на кнігі розных выдавецтваў, а не толькі «Янушкевіча».

Умовы вылучэння на Чытацкую прэмію:
Прымаюцца водгукі на кнігі на беларускай мове, выдадзеныя ў 2017-2018 годзе.2.

Водгукі могуць быць апублікаваныя на любых публічных рэсурсах — у каментарыях на старонках кніг выдавецкіх сайтаў (januskevic.by, halijafy.by, lohvinau.by і інш.), у чытацкіх супольнасцях Livelib, GoodReads, у сацыяльных сетках, СМІ, на інтэрнэт-парталах, у блогах і г.д.

Водгукі павінны быць апублікаваныя пасля 1 верасня гэтага года. Канец прыёму заявак — 24 снежня 2018 года.

Удзел «прафесіяналаў ад літаратуры» не дапускаецца. Гэта значыць пісьменнікі, крытыкі, літаратуразнаўцы не могуць браць удзел.

На адрас premija321@gmail.com дашліце лінк (спасылку) на свой водгук альбо яго скан (пры друкаванай версіі).                                                                                                                                                                                                                    Падвядзенне вынікаў абудзецца 26 снежня 2018 года. Уручэнне прэміі — ужо на наступны дзень.

Новы час

Дата стварэння навіны 06.09.2018

Возврат к списку