АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Так шмат жыхароў Беларусі, як цяпер, эмігравала толькі ў 1990-ыя

Так шмат жыхароў Беларусі, як цяпер, эмігравала толькі ў 1990-ыя
05.09.2018
Белстат апублікаваў падрабязныя звесткі аб міграцыі за 2017 год.

 Галоўная выснова: колькасць тых, хто стала з’ехаў з краіны, дасягнула максімуму ад пачатку стагоддзя. Міліцыя і сельвыканкамы налічылі летась 15087 эмігрантаў, хоць яшчэ некалькі гадоў таму іх было ўдвая менш.

У экспертаў узнікаюць пытанні да слушнасці методыкі падліку, — напрыклад, беларусы, якія з’язджаюцца ў Расіі і застаюцца там назаўсёды, часцяком не ўлічваюцца. Затое туркмены і кітайцы, якія, адвучыўшыся, вяртаюцца на радзіму, запісваюцца ў беларускія эмігранты. Тым не менш іншых звестак падобнага кшталту няма.

Колькасць міжнародных эмігрантаў па гадах
1995 — 35 071

2000 — 13 812

2005 — 11 082

2010 — 6866

2015 — 9855

…2017 — 15 087

У якія краіны з’язджаюць беларусы?*
*дадзеныя за 2017 год (у дужках розніца адносна 2012 года)

Расія — 6125 (+632)
Украіна — 1781 (+1078)
Кітай — 1436 (+1432)
Туркменістан — 1185 (+1069)
Ізраіль — 788 (+425)
Германія — 515 (+12)
Польшча — 472 (+310)
ЗША — 325 (+160)
Літва — 321 (+146)
Казахстан — 187 (+118)
Латвія — 159 (+97)
Іран — 154 (+153)
Італія — 145 (+56)
Канада — 103 (+31)
Аўстрыя — 88 (+47)
Азербайджан — 87 (+38)
Грузія — 83 (+50)
Турцыя — 81 (+39)
Малдова — 69 (+39)
Францыя — 66 (+29)
Агулам — 15 087 (+6375)



Дата стварэння навіны 05.09.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку