АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Расія ў шоку: першая пастанова Румаса выйшла па-беларуску. Што гэта значыць?

Расія ў шоку: першая пастанова Румаса выйшла па-беларуску. Што гэта значыць?
04.09.2018
Расійскі тэлеграм-канал «Незыгарь», які апошнім часам стаў шмат увагі надзяляць беларускай тэматыцы, чарговы раз сеў у лужыну.


Пад крытыку на гэты раз трапіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, якога абвінавачваюць у тым, што пад крылом Беларускай федэрацыі футбола ён стварае «баявыя атрады, гатовыя змагацца з расійскай агрэсіяй».

«Прэм’ер Беларусі Румас чысціць беларускі Кабмін [у Беларусі няма Кабміна, а ёсць Саўмін — «НН»] ад рускай мовы. Першая пастанова прэм’ера Беларусі выйшла на беларускай мове. Раней такое адбывалася толькі ў выпадку з указамі неяк звязанымі з нацыянальнай культурай. У Беларусі мову выкарыстоўваюць максімум некалькі тысяч нацыяналістаў, большасць з якіх атрымліваюць гранты і кантактуюць з амерыканскім, брытанскім, польскім, чэшскім і іншымі пасольствамі», — напісаў «Нязыгар».

Прэс-сакратар Сяргея Румаса Уладзіслаў Сычэвіч пацвердзіў, што першая пастанова новага прэм’ер-міністра быў сапраўды на беларускай мове. «Так, гэта пастанова №611 ад 19 жніўня «Аб вызваленні ад пасад некаторых службовых асобаў», — сказаў Сычэвіч.
Адвольны скрыншот з сайта pravo.by.

Аднак варта адзначыць, што пастановы аб вызваленні з пасад, а таксама аб прызначэннях заўжды публікаваліся па-беларуску. Такая практыка была і за Сідорскім, і за Мясніковічам, і за Кабяковым. «Незыгар» паспрабаваў зрабіць чарговую сенсацыю, але атрымаўся яшчэ адзін фэйк, піша НН.






Дата стварэння навіны 04.09.2018

Возврат к списку