АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Іспанец, кіпрыёт і француз шукаюць прыгажунь на Іслачы

Іспанец, кіпрыёт і француз шукаюць прыгажунь на Іслачы
03.09.2018
Яны ўпершыню прыляцелі ў Беларусь і засяліліся ў адзін з менскіх гостэлаў.

Лёран Дукас (Laurent Ducas) – француз (пісьменнік), Акіс Нікаляў (Akis Nicolaou) – кіпрыёт (працуе ахоўнікам, трэнер па джыў-джыцу), Хавіер Фэрнандэс Гальдэана (Javier Fernandez Galdeano) – іспанец (бізнесовец, мае фірму па вырошчванні і продажы гародніны, садавіны і ягад), паведамляе Белсат.
Тут мы іх і знайшлі! Дзякуючы новаму закону, Ларан, Акіс і Хаўер могуць застацца ў Беларусі больш, чым на 5 дзён, і накіравацца ў вандроўку разам са здымачнай камандай праграмы «Welcome ў Беларусь». Больш за ўсё замежнікам падабаюцца прыгожыя беларускі. Асабліва Акісу, ён нават марыць знайсці тут жонку.

Беларускі хлопец Тарас вырашыў паказаць мужчынам Беларусь і выцягнуць іх з клубных вуліц Менску. Тарас ведае пра жыццё ў лесе і байдарачныя сплавы ўсё. Калі ён пабачыў чужаземцаў, то пачаў хвалявацца: замежнікі не былі гатовыя да ўік-энду ў спартанскіх умовах. Але яны Тараса вельмі здзівілі, бо адразу пачалі дапамагаць ды з задавальненнем пайшлі ў турыстычную лазню.


На прыродзе замежнікі падзівіліся грыбам і цішыні беларускага лесу. Сплаў на байдарках даўся нашым героям не так проста, а нашая беларуская прырода падалася не такой цікавай. Адно добра: цягам сплаву па Іслачы, нават у вадзе, чужаземцам пашанцавала сустрэць беларускіх прыгажунь! Але ўсё ж такі з пяці гадзінаў вандроўкі на байдарках, замежнікі асілілі ўсяго адну. Каб даведацца, што пайшло не так, і чаму яны не захацелі праплыць увесь маршрут, глядзіце выданне новае выданне вакацыйнай праграмы «Welcome ў Беларусь».



Дата стварэння навіны 03.09.2018

Возврат к списку