АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

«The New York Timеs»: Насьця Рыбка можа атрымаць да 10 гадоў турмы

«The New York Timеs»: Насьця Рыбка можа атрымаць да 10 гадоў турмы
01.09.2018
Рыбка больш не афішуе зьмест сваіх запісаў і кажа, што цяпер яна не плянуе зрабіць іх здабыткам грамадзкасьці.

Арыштаваная ў часе паліцэйскага рэйду падчас «сэкс-трэнінгу» у Тайляндзе, беларуская эскортніца Анастасія Вашукевіч (Насьця Рыбка) у лютым прыцягнула ўвагу ўсяго сьвету, калі заявіла, што мае аўдыёзапісы, якія могуць паказаць сувязь паміж расейскімі ўрадоўцамі і выбарамі прэзыдэнта Трампа.

Насьця Рыбка спадзявалася, што за перадачу гэтых запісаў яе могуць вызваляць з турмы. Праз шэсьць месяцаў яе гульня, як выглядае, атрымала дрэнны зваротны эфэкт, піша «The New York Timеs».

Тое, што пачыналася як абвінавачваньне ў нязначным парушэньні іміграцыйнага заканадаўства, ператварылася ў сур’ёзную крымінальную справу, па якой можна атрымаць пакараньне да 10 гадоў турмы ў Тайляндзе. У новым інтэрвію The New York Times, Анастасія Вашукевіч (Наста Рыбка), больш не афішуе зьмест сваіх запісаў і кажа, што цяпер яна не плянуе зрабіць іх здабыткам грамадзкасьці.

Анастасія Вашукевіч (Наста Рыбка) застаецца ў тайскай турме разам з ураджэнцам Беларусі, як сэкс-трэнэрам Аляксандрам Кірылавым (Алекс Лэсьлі) і яшчэ шасьцю фігурантамі справы з Расеі.

На гэтым тыдні судзьдзя прызначыў суд на сярэдзіну студзеня, пасьля таго, як усе фігуранты справы не прызналі сябе вінаватымі ў абвінавачваньні ў непрыстойных паводзінах, змове і прыналежнасьці да сакрэтнай супольнасьці. Яны абураныя гэтымі абвінавачваньнямі, якія зьвязваюць з умяшаньнем замежных дзяржаваў.

«Яны баяцца, што я маю нешта», кажа Анастасія Вашукевіч у інтэрвію амэрыканскаму выданьню.

Як адзначае аўтар публікацыі, «падзеі ў Тайляндзе зьяўляюцца часткай працяглай драмы, у якую завязаныя магутны расейскі алігарх, сцэнар са спакушэньнем, і пытаньні з нагоды ўмяшаньня Крамля ў выбары ў Злучаных Штатах».

Цяпер Насьця Рыбка кажа, што паслала копіі сваіх запісаў алігарху Алегу Дзерыпаску, зь якім, як яна кажа, што яна мела інтымныя адносіны, і чые прыватныя размовы яна запісвала.

«Цяпер я проста чакаю адказу Алега», сказала яна. — «Я проста хачу, каб мы былі сябрамі».

 Алег Дзерыпаска стаў ключавой фігурай у адносінах ЗША з Расеяй. Адзін з найбагацейшых людзей Расеі, блізкі да прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, ён меў дзелавыя сувязі з мэнэджэрам выбарчай кампаніі прэзыдэнта Трампа Пола Манафорта.

У красавіку ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненьні да Алега Дзерыпаскі і шасьці іншых расейскіх алігархаў, як пакараньне за ўмяшаньне ў 2016 годзе ў выбары і за іншыя агрэсіўныя дзеяньні Расеі.

Пол Манафорт, які быў прызнаны вінаватым на мінулым тыдні ў фінансавых махінацыях, вінны мільёны даляраў Алегу Дзерыпаску яшчэ з ранейшых бізнэс-авантураў, адзначае выданьне. Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2016 году ў ЗША, ён прапанаваў Дзерыпаску прыватныя брыфінгі пра кампанію Дональда Трампа.

Праз свайго прадстаўніка Алег Дзерыпаска адмаўляе якія-небудзь парушэньні.
 
Насьця Рыбка стала вядомая пасьля расьсьледаваньня расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага аб магчымых карупцыйных сувязях мільярдэра Алега Дзерыпаскі і намесьніка кіраўніка ўраду Расеі Сяргея Прыходзькі. Улетку 2016 году алігарх і чыноўнік, плаваючы разам на яхце, нібыта абмяркоўвалі ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары. На гэтай яхце ў ліку іншых дзяўчат з эскорт-агенцтваў была і Насьця Рыбка. Пазьней яна расказала, што адбывалася на Дзерыпаскавай яхце, у сваёй кнізе і сацыяльных сетках.

Аляксандар Кірылаў.

Анастасія Вашукевіч, Аляксандар Кірылаў і яшчэ 7 чалавек былі затрыманыя ў Патаі ў канцы лютага. Паводле ўладаў, яны арганізоўвалі «сэкс-трэнінгі», ня маючы дазволу працаваць у Тайляндзе. Большасьць удзельнікаў сэмінараў былі мужчыны, турыстамі з Расеі.

Аляксандар Кірылаў заяўляе, што супраць яго і Анастасіі Вашукевіч была праведзеная сакрэтная апэрацыя.

Паліцыя распавяла The New Yourk Times, што «замежны шпіён» быў у канфэрэнц-залі падчас трэнінгу, і што шпіён кантактаваў з афіцэрамі, якія чакалі пачатку апэрацыі па затрыманьні ўдзельнікаў «трэнінгу».

Спачатку каманда Кірылава была абвінавачаная ў адносна нязначных іміграцыйных парушэньнях, у тым ліку ў адсутнасьці дазволу на працу. У паліцэйскай машыне Анастасія Вашукевіч адправіла відэа сабе на Instagram, у якім заявіла, што яна мае інфармацыю аб расейскім умяшаньні ў выбары ў ЗША.

Неўзабаве пасьля таго яна распавяла амэрыканскаму выданьню, што ў яе было больш за 16 гадзін аўдыёзапісаў яе сустрэчаў з Алегам Дзерыпаскам і яго паплечнікамі, у тым ліку гутаркі з трыма амэрыканцамі, зь якімі той сустракаўся.

Пасьля двое зь дзесяці затрыманых у Тайляндзе былі дэпартаваныя ў Расею.

Але перш чым Анастасія Вашукевіч і іншыя фігуранты справы маглі быць таксама дэпартаваныя, паліцыя высунула абвінавачваньні ў змове, прыналежнасьці да сакрэтнай супольнасьці і непрыстойных паводзінах. Іх усіх адмовіліся вызваліць пад заклад.

«Калі мы пачынаем казаць пра выбары, мы ідзем у турму на паўгода», — сказаў Кірылаў у нядаўнім інтэрвію амэрыканскаму выданьню. «Калі ў нас няма нічога, чаму яны затрымліваюць нас? Нават калі ў нас няма нічога, яны напалоханыя, што мы нешта маем».

Падчас судовага паседжаньня ў пачатку гэтага месяца, стала зразумела, што абвінавачваньне рыхтую сурʼёзную справу супраць іх.

Як паведамляюць пракуратуры, паліцыя атрымала відэа, на якім Аляксандар Кірылаў і некалькі фігурантаў справы ўдзельнічаюць у оргіі, у якой былі задзейнічаныя каля 30 людзей. Гэта адбывалася ў Патаі, горадзе, вядомым падобнымі забавамі для дарослых. Абвінавачваньне сьцьвярджае, што «трэнінг у спакушэньні» быў створаны, каб прапанаваць наведнікам сэкс, і васьмі жанчынам заплацілі за ўдзел у оргіі.

Цэнтральным сьведкам супраць іх будзе амэрыканец, Паўло Юнко, які спачатку спрабаваў дапамагчы вызваліць іх з турмы, але пазьней перадаў іх электронныя прылады ў паліцыю і пагадзіўся супрацоўнічаць, кажа абвінавачваньне.

Аляксандар Кірылаў адмаўляе, што мэта трэнінгу была ў прапанове сэксу для ўсіх. Больш вядомы як Алекс Лэсьлі, Кірылаў напісаў некалькі кніг па спакушэньню і набыў папулярнасьць у Расеі за прапаганду сэксуальнай свабоды.

«Я лідэр супольнасьці вольнага каханьня ў Расеі», — так ён патлумачыў суду. Ён сьцьвярджаў, што трэнінг і оргія ў прыватнай рэзыдэнцыі не былі зьвязаныя.


Заявіўшы пра сваю невінаватасьць, Анастасія Вашукевіч сьлёзна распавяла суду, што ў яе не была роля трэнэра на трэнінгу, і яна не прымала ўдзел у оргіі.

«Што я зрабіў ня так?» — жаласна спытала яна. «Я не была там», — цытуе яе The New Yourk Times.

паводле инф. радыё Сабода

Дата стварэння навіны 01.09.2018

Возврат к списку