АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Мінаховы здароўя агучыла верагодную прычыну смерці дзіцяці пасля прышчэпкі

Мінаховы здароўя агучыла верагодную прычыну смерці дзіцяці пасля прышчэпкі
29.08.2018
Міністэрства аховы здароўя агучыла верагодную прычыну смерці 2-месячнага дзіцяці ў жніўні ў Ганцавіцкім раёне пасля прышчэпкі

"Верагоднай прычынай крытычнага стану з'явілася анафілаксія з прычыны ўвядзення вакцын", — цытуе словы Людмілы Лёгкай, начальніка аддзела меддапамогі маці і дзецям галоўнага ўпраўлення арганізацыі меддапамогі і экспертызы міністэрства, інфармагенцтва БЕЛТА. Гэтыя высновы былі зроблены па выніках працы спецыяльнай камісіі, створанай Міністэрствам аховы здароўя. Адзначаецца, што яна прыйшла да высновы, што прэпарат быў прызначаны адэкватна, а тэхналогія яго ўвядзення не была парушаная. Камісія не ўстанавіла парушэнні тэмпературнага рэжыму пра транспарціроўцы і захоўванні гэтых серый вакцынаў, што магло б паўплываць на іх якасць.

Прадстаўнікі міністэрства нагадалі, што расследаваннем няшчаснага выпадку займаюцца "іншыя кампетэнтныя органы".

Як вядома, прышчэпку рабілі на на фельчарска-акушэрскім пункце ў вёсцы Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна. Пасля некалькіх прышчэпак хлопчык стаў задыхацца. На месца прыехала "хуткая", якая адвезла дзіця ў бальніцу ў раённы цэнтр. Аднак выратаваць жыццё не ўдалося.

Нядаўна інтэрнэт-выданне "Ежедневник" напісала пра паўднёвакарэйскую вакцыну "Эўпента". Сцвярджалася, што беларускім дзецям адмыслова прышчапляюць неправераную вакцыну, якая не мае беларускай сертыфікацыі. Міністэрства аховы здароўя заявіла, што публікацыя можа нанесці "шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь у сферы аховы здароўя" і накіравала дакументы ў Генпракуратуру. Следчы камітэт працягвае праверку па факце смерці дзіцяці, спецыялісты правяраюць якасць і паходжанне прэпарату. Таксама правяраецца і інфармацыя інтэрнэт-выдання "Ежедневник".

29 жніўня Мінздароўя на брыфінгу таксама патлумачыла, чаму замест вакцыны расійскай вытворчасці была набытая паўднёвакарэйская.



Дата стварэння навіны 29.08.2018

Возврат к списку