АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

На захаванне Крэўскага замка выдзелена каля 427 тысяч долараў

На захаванне Крэўскага замка выдзелена каля 427 тысяч долараў
29.08.2018
Сёлета на захаванне Крэўскага замка дзяржавай з прэзідэнцкага фонду па падтрымцы культуры і мастацтва выдзелена 880 тысяч рублёў (гэта каля 427 тысяч долараў), інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".

 Адбываецца "кансервацыя з элементамі рэстаўрацыі", для чаго распрацаваны антысептык — спецыяльны супрацьгрыбковы спецраствор, колер якога паўтарае аўтэнтычны колер мура (склад раствора — камерцыйная таямніца). Першачарговая задача — закансерваваць сцены і не дапусціць іх далейшага разбурэння.

Для аднаўлення вонкавага мура паўночна-заходняй сцяны Крэўскага замка, якая найбольш захавалася, вырабілі спецыяльную рэстаўрацыйную цэглу. Чакаецца, што працы скончацца да лістапада 2018 года.

Крэўскі замак быў пабудаваны вялікім князем Гедымінам у XIV стагоддзі. Ён моцна пацярпеў ад артылерыі падчас Першай сусветнай вайны — побач праходзіла лінія фронту.



Дата стварэння навіны 29.08.2018

Возврат к списку