АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

"Новая газета": У 2000-я Міхаіл Бабіч фігураваў у справе на 400 тамоў

"Новая газета": У 2000-я Міхаіл Бабіч фігураваў у справе на 400 тамоў
28.08.2018
Міхаіл Бабіч, нядаўна прызначаны паслом Расіі ў Беларусі, яшчэ на пачатку 2000-х быў фігурантам гучнай крымінальнай справы. Яе матэрыялы нават дайшлі да камісіі Дзярждумы РФ.


Але крымінальны пераслед Бабіча быў нечакана спынены, а рашэнне аб ягоным утрыманні пад вартай адмененае. Справу закрылі, а сваякі новаспечанага пасла атрымалі буйныя кантракты на пастаўкі ў Мінабароны, ФСБ, МНС і ФСО Расіі. Дэталі таго расследавання публікуе "Новая газета".

Упаўнаважаны урадам агент
У траўні 2000 года Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу аб прысваенні мільярдаў расійскіх рублёў. Яго сутнасць: згодна з міжурадавым пагадненнем, ЗША і Еўрасаюз з 1999 года пастаўлялі ў Расію прадукты харчавання, якімі распараджаўся упаўнаважаны урадам агент — "Расмясамалгандаль". Міхаіл Бабіч быў першым віцэ-прэзідэнтам гэтай кампаніі.

Па версіі следства, Бабіч, а затым і яго пераемнік "рэалізавалі прадукцыю праз іншыя арганізацыі, у тым ліку зарэгістраваныя на падстаўных асоб. У выніку чаго атрыманыя наяўныя і безнаяўныя сродкі ў суме больш за 1 млрд рублёў паступілі не на спецыяльны асобны рахунак Мінфіна Расіі, а на рахунак "Расмясамалгандлю", іншых арганізацый і прысвоеныя".

Схема выглядала так: мясапрадукты і сухое малако прыходзілі ў Расію і "па разнарадках" кіраўнікоў "Расмясамагандлю" даставаліся фірмам, "у лік якіх уваходзілі і фіктыўныя". Следству стала вядома, што Бабіч ў 1990-х кіраваў "Карпарацыяй Антэй": "Месцазнаходжанне карпарацыі з'яўлялася таксама базай, дзе фактычна знаходзіліся фіктыўныя фірмы".

Па версіі следства, "праз гэтыя фірмы былі неаднаразова праведзеныя фіктыўныя дакументы на рэалізацыю мясапрадуктаў і сухога малака (без рэальнага працэсу куплі-продажу), у выніку чаго <...> былі перавышаныя цэны на прадукцыю да 100% і не выплачаны ПДВ ў буйным памеры".

 Бабіч схаваўся, а справу закрылі
"6 сакавіка 2001 г. намеснікам генеральнага пракурора РФ Калмагорава... санкцыянаваная мера стрымання ў дачыненні да Бабіча і яго саўдзельнікаў — Илясава, Наважылава, Багатырова: утрыманне пад вартай. Багатыроў, Илясаў і Наважылаў затрыманыя, ім прад'яўленае абвінавачанне, Бабіч схаваўся".

Зрэшты, гэтая крымінальная справа нічым не завяршылася. Іншы намеснік генпракурора, Юрый Бірукоў, адмяніў пастанову аб арышце Бабіча. Матэрыялы справы, больш за 400 тамоў, перадалі ў маскоўскую пракуратуру, і ў выніку яе спынілі. 

Міхаіл Бабіч з тых часоў пабываў намеснікам старшыні ўрада Маскоўскай вобласці, першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі Іванаўскай вобласці, дэпутатам, памочнікам міністра эканамічнага развіцця, памочнікам дырэктара памежнай службы ФСБ і нават старшынёй Дзяржаўнай камісіі па хімічным раззбраенні.

Губернатар Іванаўскай вобласці Уладзімір Ціханаў, праводзячы Бабіча на пасаду прэм'ера Чачні, у 2002 годзе адзначыў, што гэтае прызначэнне адбылося з ініцыятывы Уладзіміра Пуціна, і што прэзідэнт Расіі выказаў кіраўніцтву вобласці падзяку "за падрыхтоўку такога спецыяліста", паведамляе Еўрарадыё.



Дата стварэння навіны 28.08.2018

Возврат к списку