АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Маленькае шчасце Марыны Арзамасавай

Маленькае шчасце Марыны Арзамасавай
27.08.2018
У сям’і вядомай беларускай лёгкаатлеткі, чэмпіёнкі свету і Еўропы ў бегу на 800 метраў.

Марыны Арзамасавай папаўненне. Нядаўна спартсменка нарадзіла другую дачку.
“Народная Воля” патэлефанавала Марыне з віншаваннямі і распытала, як пачувае сябе
маладая мама.

– Канечне, быць мамай – гэта найвялікшае шчасце на свеце, – гаворыць Марына. – Маёй старэйшай дачцэ Аляксандры ўжо восем гадоў, усёй сям’ёй мы хацелі папаўнення. І былі вельмі шчаслівыя, калі даведаліся, што я зацяжарала.

– Муж, напэўна, больш хацеў хлопчыка…

– Калі гэта і так, то толькі напачатку. Пра тое, што народзіцца дзяўчынка, мы даведаліся падчас маёй цяжарнасці, і Ілля не стаў ад гэтага менш шчаслівы.

– Як прайшлі роды?

– Добра. Нараджала я ў раддоме 6-й бальніцы Мінска. Дарэчы, роды прымаў той самы акушэр, які першым узяў на рукі маю старэйшую дачку. Атрымалася, дзве дзяўчынкі – у адны рукі. Анастасія нарадзілася ў 22.00 18.08.2018. Па-мойму, прыгожае спалучэнне лічбаў, хаця першапачаткова дату родаў прагназавалі на 26 жніўня, але дачка нарадзілася крыху раней за вызначаны медыкамі тэрмін.

Першыя прыкметы набліжэння родаў я адчула ў 6 ранку. Вельмі хацела нарадзіць менавіта 18-га (яшчэ раз скажу: прыгожыя лічбы)…

Дачка нарадзілася вагой 3690 грамаў і ростам 53 сантыметры.

– Хто выбіраў імя для дачушкі?

– Якраз-такі муж. Мы да восьмага месяца не маглі вызначыцца. Было шмат варыянтаў, я хацела назваць дачку Арыянай, але трэба ж было выбраць імя так, каб яно падабалася і мужу, і старэйшай дачцэ Аляксандры.

Імя Арыяна мае блізкія не вельмі прынялі. У выніку муж дастаў спіс з пяці дзясяткаў дзявочых імён, усе іх прачытаў і сказаў: “Анастасія”.

Гэтае імя ў нашай сям’і ўжо сустракалася – так звалі маю бабулю па бацькоўскай лініі, асацыяцыі з гэтым імем у мяне самыя станоўчыя. На ім і спыніліся.

– Як пачувае сябе новы член вашай сям’і?

– Пакуль большую частку жыцця дачка спіць і есць. Але, я вам скажу, погляд такі ўважлівы, такі пранізлівы… Вось такое яно, маё маленькае шчасце!

– Марына, я размаўляў з вашым трэнерам – Наталляй Духновай, яна сказала, што ў верасні вы можаце прыступіць да трэніровак. Не рана?

– Дактары сказалі, што ўсё прайшло нармальна. Зараз мне патрэбны час для таго, каб крыху адысці ад свайго цудоўнага цяперашняга стану. Першы месяц пасля родаў бегаць, канечне, нельга, а потым, калі ёсць жаданне, можна пачынаць…

– У вас жаданне, безумоўна, ёсць?

– Так. Таму праз некаторы час прыступлю да трэніровак.



Дата стварэння навіны 27.08.2018

Возврат к списку