АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Канстытуцыйны суд разгледзіць заўвагі ГА "БАЖ" пра недакладнасці ў зменах і дапаўненнях у Падатковы кодэкс і Закон аб СМІ

Канстытуцыйны суд разгледзіць заўвагі ГА "БАЖ" пра недакладнасці ў зменах і дапаўненнях у Падатковы кодэкс і Закон аб СМІ
27.08.2018
Адпаведны зварот ГА "БАЖ" скіроўвала ў Канстытуцыйны суд ў пачатку жніўня 2018 года.



10 ліпеня 2018 года Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь вырашыў прызнаць Закон Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» адпаведным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Гэта тычыцца зменаў і дапаўненняў у Падаткавы кодэкс і Закон Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі" (далей — Закон аб СМІ).

Юрысты ГА "БАЖ" звярнулі ўвагу, што ў апісальнай частцы Рашэння Канстытуцыйнага суда прыняць змены і дапаўненні ў заканадаўства вызначана, што палажэннямі Закона ўводзіцца забарона ўскладаць функцыі рэдакцыі СМІ на юрыдычную асобу — камерцыйную арганізацыю.

Аднак гэты ж Закон не прадугледжвае агульнай забароны камерцыйным арганізацыям выступаць у якасці рэдакцыі СМІ.

Такая забарона распаўсюджваецца толькі на юрыдычную асобу — камерцыйную арганізацыю, акцыямі, доляй (долямі) у статутным фондзе якой у памеры 20 і больш працэнтаў валодаюць кожны па асобку або ў сукупнасці замежная дзяржава, замежная і (або) міжнародная юрыдычная асоба (арганізацыя, якая не з'яўляецца юрыдычнай асобай), замежны грамадзянін, асоба без грамадзянства, юрыдычная асоба — некамерцыйная арганізацыя, доля замежнага ўдзелу якога складае 20 і больш працэнтаў, за выключэннем выпадкаў, калі заснавальнікамі такой замежнай арганізацыі з'яўляюцца замежныя дзяржавы сумесна з Рэспублікай Беларусь.

Іншым камерцыйным арганізацыя не забаронена выступаць у якасці рэдакцыі сродка масавай інфармацыі.

Юрыст, старшыня ГА "БАЖ" Андрэй Бастунец просіць Канстытуцыйны суд выправіць гэтыя супярэчнасці, дапушчаныя ў рашэнні Канстытуцыйнага суда "Аб унясення зменаў і дапаўненняў у некаторыя закны Рэспублікі Беларусь".



Дата стварэння навіны 27.08.2018

Возврат к списку