АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Фотафакт: на якой «пасудзіне» катаўся Лукашэнка ў Сочы? Магчыма – на адной з самых дарагіх у свеце

Фотафакт: на якой «пасудзіне» катаўся Лукашэнка ў Сочы? Магчыма – на адной з самых дарагіх у свеце
27.08.2018
У інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь-1» кіраўнік Беларусі распавёў, што Пуцін пазычыў яму яхту пасля сустрэчы ў Сочы.


Гэтак ён хацеў падкрэсліць сяброўскія адносіны з кіраўніком Крамля.

«Ну а тое, што ў нас сапраўды добрыя адносіны. І вось наш кавалак зямлі, як я сказаў, беларускі (санаторый «Беларусь» у Сочы – Заўвага belsat.eu). За плотам ён жыве. Заўтра мне трэба выйсці паглядзець на ўзбярэжжа, як яно змянілася. Я яму тэлефаную: «Слухай, мне трэба тут…» Ён мне аддае сваю яхту, пасудзіна – я заўтра сяду са сваймі людзьмі і прайдуся ўздоўж узбярэжжа і пагляджу, як змяніўся Сочы», – распавёў Аляксандр Лукашэнка.

Яхта за $ 30 млн
Пра яхты Пуціна вядома няшмат. У Расеі дзейнічае закон «Пра федэральную службу аховы», паводле якога ўсё што датычыць цаны яхты, месцазнаходжання, а таксама тэхнічных характарыстык, зʼяўляецца дзяржаўнай таямніцай.

Хутчэй за ўсё, Лукашэнка катаўся на яхце «Чайка». Менавіта на ёй пасля афіцыйных перамоваў у Сочы Пуцін і лідар Фінляндыі Саўлі Ніінісцё здзейснілі марскі шпацыр напярэдадні візіту Лукашэнкі 22 жніўня.

Фота РИА Новости
Супрацоўніца Сочынскага парту інфармацыю пра «Чайку» belsat.eu дала неахвотна.

«Я не ведаю, ці стаіць яна цяпер. Раней была, але з вакна мне тут нябачна. Можаце самі прыйсці ды паглядзець, ці стаіць яна. Але колькі яхтаў у Пуціна і дзе яны стаяць, наўрад ці вам нехта скажа».

Флатылія Пуціна налічвае некалькі судоў. Менавіта яхты кіраўніка Крамля зʼяўляюцца аднымі з самых прыгожых і тэхнічна дасканалых у свеце.

Першапачаткова «Чайка» называлася «Leo Fun», пасля яе перайменавалі ў «Сірыус». Распрацаваў яхту марскі архітэктар Паўла Кальяры. «Чайку» збудавалі ў 2009 годзе, да 2011 года яхта служыла як чартарнае судна. Арэнда судна тады каштавала € 285 тысяч за тыдзень. Расея выкупіла судна за € 30 млн.


Даўжыня яхты – 54 метра. На ёй ёсць фантаны, басейны з вадаспадамі і spa-працэдурамі, вінныя скляпы, бібліятэка, кіназала, трэнажорная зала, джакузі.

па інф. Белсат

Дата стварэння навіны 27.08.2018

Возврат к списку