АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Нацыянальны ўніверсітэт імя Гілевіча запрашае на падрыхтоўчыя курсы

Нацыянальны ўніверсітэт імя Гілевіча запрашае на падрыхтоўчыя курсы
27.08.2018
Падрыхтоўчыя курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча дзейнічаюць з верасня 2018 г. для вучняў старэйшых класаў (10, 11 класы), студэнтаў, а таксама для ўсіх, хто хоча ўдасканаліць свае веды і падрыхтавацца да ЦТ і паступлення ў ВНУ, па наступных прадметах: гісторыя Беларусі матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і (пры наяўнасці попыту) французская мовы.


Адначасова дзейнічаюць трох- і шасцімесячныя курсы. На курсах, якія будуць доўжыцца тры месяцы, заняткі будуць праходзіць два разы на тыдзень па тры гадзіны на дзень. На курсах працягласцю шэсць месяцаў заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень (па суботах) таксама па тры гадзіны на дзень. Колькасць навучэнцаў у кожнай групе — не больш за 10—12 чалавек.

Кожны курс уключае ў сябе тры прадметы на выбар навучэнца ў любой камбінацыі (гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і французская мовы).

Кошт любога курса ўсяго 200 ВYN (і за трох-, і за шасцімесяцовы курс).

Каб трапіць на курс (абраныя прадметы навучэнцы паведамяць на сумоўі), неабходна да 31 жніўня запоўніць і даслаць заяву. (спампаваць яе можна тут) на электронны адрас універсітэта nhuniversitet@gmail.com з пазнакай «Заяўка на курсы» ці на паштовы адрас офіса ТБМ: 220034, Таварыства беларускай мовы, г. Мінск, вул. Румянцава, 13.

Таксама прыкласці да заявы скан ці копію аплаты за курс. Аплату неабходна пералічыць на рахунак Прыватнай установы адукацыі «Універсітэт імя Ніла Гілевіча» ВY49ВLВB30150193050167001001 ВІС BLBBBY2X (ААТ «Белінвестбанк») з пазнакай «Плата за курсы».

Дамовы з тымі, хто дашле заяву і копію пра аплату, будуць заключаныя на арганізацыйнай сустрэчы (сумоўі), якая пройдзе 7 верасня ў офісе Таварыства беларускай мовы (г. Мінск. вул. Румянцава, 13) з 17:00 да 19:00.

Для падпісання дамовы неабходна будзе прынесці пашпарт і квітанцыю аб аплаце курсаў.

ПУА «Універсітэт імя Ніла Гілевіча». УНП 193050167



Дата стварэння навіны 27.08.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку