АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Крэмль накіроўвае ў Мінск не дыпламата, а прафесійнага кантралёра

 Крэмль накіроўвае ў Мінск не дыпламата, а прафесійнага кантралёра
24.08.2018
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў загад аб прызначэнні паслом Расіі ў Беларусі Міхаіла Бабіча.

Гэта азначае, што Мінск пагадзіўся на кандыдатуру Бабіча, чым была пастаўленая кропка ў гісторыя пра тое, што, нібыта, афіцыйны Мінск выступае катэгарычна супраць таго, каб прыняць менавіта гэтага расійскага чыноўніка ў якасці пасла Расіі ў нашай краіны.

Тым не менш, кажа ў эфіры Еўрарадыё кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў, спецыфічны працоўны досвед Бабіча напружвае беларускія ўлады.

“Раней было як: традыцыйна пасламі ў Беларусь чыноўнікі высокага рангу ссылаліся ў “ганаровую адстаўку”. Гэта былі людзі, якія выпалі з кагорты, але якім трэба было знайсці статусную і не пыльную працу. А тут да нас накіроўваюць чалавека, чыя кар’ера далёкая ад завяршэння. Ён мае досвед вельмі спецыфічны — досвед кантралёра. Гэта не кадравы дыпламат, гэта нават не наменклатуршчык. Гэта менавіта кантралёр. І ўзнікае пытанне: “Чаму?”. Думаю, менавіта гэта найбольш і напружвае афіцыйны Мінск. Не сам Бабіч як такі, колькі яго бэкграўнд”, — кажа Андрэй Паротнікаў.



Дата стварэння навіны 24.08.2018

Возврат к списку