АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Мінску вынеслі прысуд па справе дзеячоў прафсаюза РЭП

У Мінску вынеслі прысуд па справе дзеячоў прафсаюза РЭП
24.08.2018
24 жніўня ў доме правасуддзя ў Мінску вынесены прысуд па справе дзеячоў Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Старшыня прафсаюза Генадзь Фядыніч і галоўны бухгалтар Ігар Комлік асуджаныя на 4 гады хатняй "хіміі".

Старшыня прафсаюза Генадзь Фядыніч і галоўны бухгалтар Ігар Комлік асуджаныя на 4 гады хатняй "хіміі". Іх прызналі вінаватымі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры. Па версіі следства, прафсаюзныя дзеячы мелі банкаўскі рахунак у Літве, на які паступалі грашовыя сродкі (140 тысяч еўра).

 

Справа пачалася ў пачатку жніўня 2017-га, калі ў офісе прафсаюза РЭП у Мінску і цэнтральным офісе Беларускага незалежнага прафсаюза ў Салігорску прайшлі ператрусы. Праваахоўнікі забіралі камп'ютарную тэхніку і дакументы. Затрымлівалі Фядыніча і Комліка. Першага неўзабаве выпусцілі. а другі правёў за кратамі з 2 жніўня да 2 кастрычніка мінулага года.

 Еўрарадыё


Дата стварэння навіны 24.08.2018

Возврат к списку