АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Лазоўскі: Таму, хто зможа сфармуляваць нацыянальную ідэю, трэба помнік ставіць

Лазоўскі: Таму, хто зможа сфармуляваць нацыянальную ідэю, трэба помнік ставіць
23.08.2018
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі.

Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта узяць, ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На наш погляд, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю.

Каб гэта зрабіць, Еўрарадыё запусціла новую аўтарскую праграму “Ідэя Х”. Вядуць яе палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

У якасці гасцей, якія дапамагаюць нам сфармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць раз на тыдзень.

23 жніўня ў студыі Еўрарадыё былы фігурант “Справы патрыётаў”, валанцёр кампаніі “Будзьма беларусамі” Міраслаў Лазоўскі.



Дата стварэння навіны 23.08.2018

Возврат к списку