АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Фільм пра «БелАЗ» пакажуць на Канскім фестывалю карпаратыўных фільмаў

Фільм пра «БелАЗ» пакажуць на Канскім фестывалю карпаратыўных фільмаў
22.08.2018
Карпаратыўны фільм «Гонка кантынентаў» кінапраекту «БелАЗ 70», зняты новасібірскай кампаніяй LBL-Production, увайшоў у шорт-ліст фінальных конкурсных работ міжнароднага фестывалю ў Канах.

 Гэта значыць — у спіс лепшых рэкламных работ свету.

Гэты фільм рыхтаваўся адмыслова да юбілею Беларускага аўтамабільнага завода і прадстаўлены ў двух намінацыях фестывалю The Cannes Corporate Media & TV Awards: «Галоўны карпаратыўны фільм» і «Унутраныя камунікацыі». Фестываль, дарэчы, з'яўляецца адным з самых прэстыжных праглядаў карпаратыўных і дакументальных тэлефільмаў, а ў складзе яго журы — лаўрэаты прэмій «Оскар» і «Эмі».

Паводле задумак аўтараў фільма, ён павінен адлюстроўваць моц тэхнікі «БелАЗ», якая аднолькава паспяхова працуе ў самых розных кліматычных умовах. Каб паказаць гэта, вырашана было зладзіць спаборніцтва «БелАЗаў» у Кузбасе, дзе тэмпература часам апускаецца да мінус 50, і на другім канцы свету — у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, дзе нярэдка бывае да плюс 50.


На экранах — адначасовы старт у расійскім Кемерава і паўднёваафрыканскім Кейптаўне. Пагрузка, разгрузка, упэўнены рух па тэхналагічных дарогах, выдатныя пейзажы за акном, толькі ў адным выпадку зімовыя, у іншым — афрыканскія. І ўсё гэта — на кар'ерным самазвале грузападымальнасцю 220 тон, каб кіроўцы «БелАЗаў» былі ў гэтым плане ў роўных умовах.

Ці атрымае стужка ў Канах нейкі прыз, і якім ён будзе, стане вядома вечарам 27 верасня. Сама прэм’ера фільма запланаваная на юбілейныя ўрачыстасці прадпрыемства, якія пройдуць 28-29 верасня.

Паводле прэс-службы БелАЗ



Дата стварэння навіны 22.08.2018

Возврат к списку