АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Вітольд Цыдзік: Сына забралі, але ён патрабуе гіпералергенныя ўмовы быту

Вітольд Цыдзік: Сына забралі, але ён патрабуе гіпералергенныя ўмовы быту
21.08.2018
Гарадзенскі навуковец у галіне медыцыны Вітольд Цыдзік, пазбаўлены апекі над сваім сынам – падлеткам Уладзіславам.

Падставай стала фармулёўка камісіі па справах непаўналетніх адміністрацыі Ленінскага раёна Гародні, як патрабуючага ў дзяржаўнай абароне. 


Вітольд Цыдзік здзіўлены, чаму так паспешліва сына адарвалі ад бацькі, і перадалі пад апеку сацыяльна-педагагічнага цэнтра. – Забіраюць яго з кватэры, дзе ёсць усе ўмовы для жыцця, дзе ёсць у яго ўсё – і інтэрнэт, і тэлебачанне – усё што трэба хлопцу для нармальнай вучобы, для нармальнага жыцця, для нармальнага развіцця. Яго забралі ў гэты прытулак, дзе няма нічога. Дырэктар прытулку, намеснік дырэктара сядзяць у трохпакаёвых кабінетах, а дзеці – па пяць чалавек у пакоі. Яму патрэбны гіпералергенны быт, гіпералергенная дыета, дыета, якую прызначыў адмысловы урач, бо ў яго яшчэ праблемы з кішэчнікам. 


Нічога гэтага ў прытулку арганізаваць не маглі, нават кансультацыю спецыялістаў. 
Адна з прычын накіравання сына ў сацыяльна-педагагічны цэнтр – беспрацоўе яго бацькі. Ужо пяты год Вітольд Цыдзік, пасля вяртання з ЗША, не можа ўладкавацца ў гарадзенскіх установах па спецыяльнасці.




Дата стварэння навіны 21.08.2018

Возврат к списку