АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Качанава: Разабраліся з аграгарадкамі і абласнымі цэнтрамі, цяпер зоймемся гарадамі, дзе жыве больш за 50 тысяч чалавек

 Качанава: Разабраліся з аграгарадкамі і абласнымі цэнтрамі, цяпер зоймемся гарадамі, дзе жыве больш за 50 тысяч чалавек
20.08.2018
Наталля Качанава ўдакладніла асноўную задачу, якую павінны выконваць Адміністрацыя прэзідэнта і ўрад.

Паводле яе словаў, была праведзена вялікая праца па развіцці аграгарадкоў і абласных цэнтраў.

Цяпер жа пастаўлена задача заняцца сярэднімі гарадамі, дзе пражываюць больш за 50-80 тысяч чалавек.

«Трэба паглядзець, як яны развіваюцца, жывуць і працуюць, таму што пераразмеркаванне працоўных рэсурсаў вельмі важна ў нашай краіне, — цытуе Качанаву прэс-служба ўрада. — Трэба выканаць пастаўленыя прэзідэнтам задачы, каб развіваліся ўсе рэгіёны. Нельга думаць пра тое, што толькі ў Мінск людзі прыедуць і будуць працаваць. Павінны быць высокаэфектыўныя прадпрыемства ў кожным горадзе і раёне, каб людзі разумелі, што ў іх ёсць праца».

Якія гарады трапляюць пад азначэнне Качанавай?

Бабруйск — 217 546
Баранавічы — 179 166
Барысаў — 143 051
Пінск — 137 961
Орша — 115 052
Мазыр — 111 733
Салігорск — 106 627
Ліда — 101 616
Наваполацк — 101 596
Маладзечна — 95 011
Полацк — 84 597
Жлобін — 76 220
Светлагорск — 67 453
Рэчыца — 65 940
Жодзіна — 64 559
Кобрын — 53 177
***Слонім — 49 441
паводле НН


Дата стварэння навіны 20.08.2018

Возврат к списку