АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Больш за 5500 долараў сабралі для журналістаў, падазраваных у «справе БелТА»

Больш за 5500 долараў сабралі для журналістаў, падазраваных у «справе БелТА»
20.08.2018
#BY_help — кампанія салідарнасці, накіраваная на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій беларускіх уладаў, утвораная ў 2017 годзе пасля масавых затрыманняў на Дзень Волі, нагадвае «Радыё Свабода».



Адна з падазраваных у «справе БелТА» Ірына Леўшына, галоўная рэдактарка БелаПАН, па вызваленні з ізалятара, ілюстрацыйнае фота  «Радыё Свабода».

У межах кампаніі #BY_help за 10 дзён сабрана 5544 даляра на дапамогу беларускім журналістам, якія праходзяць падазраванымі ў «справе БелТА» , расказаў на Facebook праваабаронца Андрэй Стрыжак.

«На гэты момант асноўныя патрэбы па канфіскаванай тэхніцы закрытыя, але па-ранейшаму застаецца адкрытым пытанне са штрафамі, якімі можа скончыцца крымінальная справа, — піша Андрэй Стрыжак. — Далёка не кожны фігурант „справы БелТА“ зможа самастойна іх аплаціць. Таму збор працягваецца».

Ён прапануе дапамагчы грашыма праз Paypal, праз еўрапейскі банкаўскі рахунак або наяўнымі пры сустрэчы ў Мінску і ў Еўрасаюзе, а таксама падпісаць зварот з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі супраць журналістаў на сайце Zvarot.by.

#BY_help — кампанія салідарнасці, накіраваная на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій беларускіх уладаў, утвораная ў 2017 годзе пасля масавых затрыманняў на Дзень Волі.




Дата стварэння навіны 20.08.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку