АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Андрэй Дзмітрыеў лічыць, што Аляксандр Лукашэнка пачуў яго прапанову

Андрэй Дзмітрыеў лічыць, што Аляксандр Лукашэнка пачуў яго прапанову
17.08.2018
14 жніўня Дзмітрыеў пракаментаваў на сваёй старонцы ў Facebook патрабаванне Лукашэнкі даць яму варыянты па новых прызначэннях ва ўрад.

Адзін з лідараў кампаніі "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў лічыць, што Аляксандр Лукашэнка пачуў яго прапанову.  Грамадскі дзеяч прапанаваў Адміністрацыі прэзідэнта "рызыкнуць" і на адны пасады правесці "адкрыты конкурс", на іншыя "запрасіць экспертаў з... грамадзянскай супольнасці... вярнуць некаторых паслоў, у краіне ад іх больш карысці".

17 жніўня Аляксандр Лукашэнка выслухаў прапановы па кадравых прызначэннях ва ўрадзе. "Я ведаю, што былі праведзены кансультацыі з грамадскімі арганізацыямі і іншымі", — гаварыў кіраўнік дзяржавы. Яго прэс-служба інфармуе, што Лукашэнка звярнуў увагу на наяўнасць "някепскіх паслоў, якія атрымалі пэўны вопыт працы". "І вельмі нават добрыя кандыдатуры з ліку дыпламатычнага корпуса", — адзначыў ён.

"Даю ідэі для лепшага жыцця Беларусі", — жартуе Дзмітрыеў.

паводле Еўрарадыё

Дата стварэння навіны 17.08.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку