АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Стралку з Івацэвіцкага раёну пагражае сьмяротнае пакараньне

Стралку з Івацэвіцкага раёну пагражае сьмяротнае пакараньне
17.08.2018
Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу супраць Сяргея Д., які 17 жніўня адкрыў страляніну ў вёсцы Бабровічы Івацэвіцкага раёну.


Вясковец застрэліў аднаго міліцыянта, а другога параніў у жывот. Міліцыянты прыйшлі да мужчыны, каб праверыць, як той захоўвае паляўнічую зброю.

Крымінальную справу завялі паводле:

п. 10, ч. 2 арт. 139 «Забойства асобы ў сувязі з ажыцьцяўленьнем службовай дзейнасьці»;
ч. 1 арт. 14 п. 1, 10 ч. 2 арт. 139 «замах на забойства дзьвюх асоб у сувязі з ажыцьцяўленьнем службовай дзейнасьці».

Санкцыі артыкулаў прадугледжваюць наступныя максымальныя пакараньні:

ад 8 да 25 гадоў турмы;
пажыцьцёвае зьняволеньне;
сьмяротнае пакараньне.
На прадмет наркатычнага ці алькагольнага ап’яненьня Сяргея Д. агледзяць мэдыкі, паведамляюць сьледчыя.


Спасылка на крыніцу:  Свабода

Дата стварэння навіны 17.08.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку