АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

СБ: Tut.by не з'яўляецца зарэгістраваным СМІ

СБ: Tut.by не з'яўляецца зарэгістраваным СМІ
15.08.2018
Таму не варта гаварыць пра "ціск на незалежныя СМІ". 


Раніцай 15 жніўня на сайце афіцыйнага выдання "СБ. Беларусь сегодня" з'явіўся артыкул, прысвечаны "справе БЕЛТА". Нехта Сяргей Бондараў абураны, што "падазраваныя і іх супольніуі спрабуюць адмыць брудныя плямы на сваёй рэпутацыі" і выкарыстоўваюць "ганебныя прыёмы".

Як інфармавала Еўрарадыё, Следчы камітэт пачаў справу пра незаконны доступ да камп'ютарнай інфармацыі — платнай падпіскі дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА. У яе рамках 7 жніўня адбыліся ператрусы ў офісах кампаніяў tut.by і БелаПАН. На працягу 7-9 жніўня былі затрыманыя восем чалавек: Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік, Ганна Ермачонак, Таццяна Каравянкова, Паўлюк Быкоўскі, Аляксей Жукаў, Ірына Леўшына. Усе яны пасля былі выпушчаныя на волю. Як заўважылі СМІ, тэлефоны журналістаў Tut.by слухалі яшчэ да таго, як з’явілася “справа БЕЛТА”

У публікацыі "СБ" падкрэсліваецца, што "паводле закону Tut.by не з'яўляецца зарэгістраваным сродкам масавай інфармацыі", а таму не варта гаварыць пра "ціск на незалежныя СМІ". Таксама Сяргей Бондараў абурыўся і зменай пазіцыі па справе заснавальніка і ўладальніка Tut.by Юрыя Зісера, які спачатку ў ёй не бачыў палітыкі, а пасля заявіў пра "палітычную падаплёку". Сам Бондараў піша, што насамрэч гэта "звычайная крымінальная справа". Не спадабалася аўтару тэкста і тое, што замежныя дыпламаты наведалі офіс Tut.by , але не пацікавіліся справамі ў дзяржаўнай газеты "Культура" і выдавецтва "Беларуская навука", якія таксама праходзілі па "справе БЕЛТА", паводле Еўрарадыё


Дата стварэння навіны 15.08.2018

Возврат к списку