АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Украінскі палітвязень Алег Сянцоў вызвалены ў Расіі на 90-ы дзень галадоўкі

Украінскі палітвязень Алег Сянцоў вызвалены ў Расіі на 90-ы дзень галадоўкі
12.08.2018
Самалёт з украінскім палітвязнем Алегам Сянцовым вылецеў з расійскага Салехарда.



Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку журналістка Вікторыя Іўлева. «Спадзяюся, наступны прыпынак — Кіеў», — напісала яна.
"Олег, кажется, спасён! В 23.00 самолёт с ним вылетел из Салехарда. Надеюсь, следующая остановка - Киев. Все!

 UPD в 2:55 Москвы: У меня нет больше никакой информации о самолете и об Олеге, и я, если честно, начинаю подозревать, что над нами, возможно, нехило посмеялись, увы. Пожалуйста, будьте спокойны. Утром все равно что-то выяснится".

Рэжысёр Алег Сянцоў быў прысуджаны ў Расіі да 20 гадоў зняволення за нібыта арганізацыю дыверсійнай групы «Правага сектара» ў Крыме. Ён не прызнаў сябе вінаватым, заявіў пра катаванні.
Тры месяцы таму Сянцоў абвесціў галадоўку, патрабуючы вызвалення ўсіх украінскіх палітвязнеў, асуджаных у Расіі. Яна працягвалася 90 дзён, аднак трэба ўлічваць, што Сянцоў прымаў спецыяльную медыцынскую сумесь. Калі б зняволены адмовіўся ад яе, яго б адвезлі ў бальніцу і кармілі б прымусова, піша НН.



Дата стварэння навіны 12.08.2018

Возврат к списку