АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Дырэктар БелТА патлумачыла, навошта напісала заяву, з якой закруцілася крымінальная справа супраць TUT.by і «БелаПАНа»

Дырэктар БелТА патлумачыла, навошта напісала заяву, з якой закруцілася крымінальная справа супраць TUT.by і «БелаПАНа»
07.08.2018
Дырэктар БелТА Ірына Акуловіч патлумачыла «Нашай Ніве», што стала прычынай здарэння.



У офісах TUT.by і БелаПАН ператрусы, затрыманыя рэдактары. Іх абвінавачваюць у тым, што яны заходзілі на сайт дзяржаўнага агенцтва БелТА па чужым паролі платнага доступу. 

— Гаворка ідзе пра элементарны крадзеж і несанкцыянаваны доступ. У БелТА ёсць падпіска на інфармацыйную стужку — людзі плацяць за яе грошы і першымі атрымліваюць інфармацыю, якой яшчэ няма на сайце. Названыя вамі асобы [Золатава, Калтыгіна, Бабаед, Каравянкова — Рэд.] грошай не плацілі, але пад чужымі паролямі падключаліся да гэтай стужкі і выкарыстоўвалі гэтую інфармацыю, вось і ўсё.

- Як пра гэта стала вядома?

— Да нас паступілі заявы ад нашых платных падпісантаў, якія мелі праблемы з аўтарызацыяй. Яны напісалі ліст пра гэтыя праблемы. Натуральна, што мы звярнуліся ў міліцыю каб зразумець, хто замінае ім заходзіць. Вось з гэтага ўсё і пачалося, а далей былі знойдзены тыя, хто грошай не плаціў, але да інфармацыйнай стужкі падключаўся.

 - Які памер шкоды?

— Гэта пытанне Следчаму камітэту. Яны разбяруцца, за які перыяд ажыццяўляўся доступ. За яго і будзе выстаўлены рахунак».

- Ці вы лічыце справядлівым такое ўрэгуляванне? З затрыманнямі, ператрусамі… Ці можна было разабрацца ў судовым парадку, калі такое сапраўды было?

— Я ў гэтым выпадку не ацэньваю сітуацыю ніяк. Я ацэньваю, што ёсць крадзеж і ідзе следства.



Дата стварэння навіны 07.08.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку