АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Міхаіл Пастухоў: Судовая сістэма прыйшла ў поўную нягоднасць

Міхаіл Пастухоў: Судовая сістэма прыйшла ў поўную нягоднасць
07.08.2018
На працягу праўлення Аляксандра Лукашэнкі апаненты дзейнай улады, а таксама праваабаронцы і грамадскія актывісты амаль заўсёды становяцца ахвярамі судовага самавольства.

Людзі ў чорных судзейскіх мантыях у адносінах да іх працуюць адразу з абвінаваўчым ухілам.

Былы суддзя Канстытуцыйнага суда, доктар юрыдычных навук, прафесар Міхаіл Пастухоў упэўнены, што змены не за гарамі.

Усё прагніло, кажа прафесар Пастухоў:

— Усё прыйшло ў поўную нягоднасць. Павінны быць іншыя суды, абраныя народам, а не прызначаныя зверху. Гэта мая мэта. У Беларусі пры змене ўлады абавязковая судовая рэформа.

Цяперашнія суддзі з “паслужным спіскам”, паводле Міхаіла Пастухова, павінны панесці заслужанае пакаранне. Суддзямі трэба назначыць сумленных юрыстаў:

— 100% кадравага складу проста зменіцца. Калі будуць прэтэнзіі да нейкіх суддзяў, то, безумоўна, яны панясуць заслужанае пакаранне. А астатнія, хутчэй за ўсё, пойдуць ва ўтыль, атрымаўшы агульнастатыстычную пенсію.

Жаданне Еўропы за свой кошт перадаць нашым цяперашнім беларускім суддзям, пракурорам і следчым еўрапейскія каштоўнасці і стандарты церпіць паразу, як паказвае практыка, асабліва ў дачыненні да апанентаў улады, лічыць Міхаіл Пастухоў.

www.racyja.com



Дата стварэння навіны 07.08.2018

Возврат к списку