АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Вярхоўны суд "гатовы абмяркоўваць" зніжэнне тэрмінаў за ўжыванне наркотыкаў

Вярхоўны суд "гатовы абмяркоўваць" зніжэнне тэрмінаў за ўжыванне наркотыкаў
31.07.2018
Першы намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Валерый Калінковіч распавёў пра сваё стаўленне да зніжэння пакарання па "наркатычным" артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса.

 31 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры Калінковіч абазначыў гатоўнасць абмяркоўваць зніжэнне пакарання за ўжыванне наркотыкаў, паведамляе Еўрарадыё.

"Я гатовы абмяркоўваць тэму крымінальнай адказнасці за незаконныя дзеянні з наркатычнымі сродкамі без мэты іх збыту, — сказаў прадстаўнік Вярхоўнага Суда. — Тут крымінальная адказнасць павінна з'яўляцца адным з магчымых інструментаў да таго, каб чалавек пачаў змагацца з хваробай, перамог яе і вярнуўся ў грамадства нармальным".

Пры гэтым Калінковіч не бачыць перадумоў для змякчэння адказнасці за збыт наркатычных сродкаў. "Гэта вельмі небяспечныя злачынствы, фактычна, распаўсюджванне смерці", — сказаў намеснік старшыні Вярхоўнага суда.

Валерый Калінковіч заўважыў, што сёння наркатычныя сродкі на тэрыторыі Беларусі з'яўляюцца аднымі з самых дарагіх у рэгіёне. На яго думку, гэта сведчыць пра тое, што Беларусь эфектыўна процідзейнічае наркагандлю.

"Чым даражэйшая доза, тым цяжэй радавому спажыўцу яе здабыць", — упэўнены Валерый Калінковіч.



Дата стварэння навіны 31.07.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку