АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

30 гарадзенскіх журналістаў падпісалі зварот у абарону Дзянісава і Кайрыса

30 гарадзенскіх журналістаў падпісалі зварот у абарону Дзянісава і Кайрыса
31.07.2018
30 гарадзенскіх журналістаў падпісалі зварот у абарону сваіх калег Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса, якім пагражае крымінальны пераслед за сюжэт на тэлеканале “Белсат”. У панядзелак у кватэрах журналістаў міліцыя забрала камп'ютары, мабільныя тэлефоны, відэакамеру і электронныя носьбіты інфармацыі.


У звароце да ўладаў гаворыцца:

“23 ліпеня ў Гродне міліцыя правяла вобшукі ў мясцовых журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам “Белсат” — Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса. Нагодай стаў сюжэт на тэлеканале “Белсат” пра стан аднаго з мясцовых інтэрнатаў. У выніку ў журналістаў забралі камп'ютары, тэлефоны і іншую тэхніку. У маці Алеся Дзянісава пасля вобшукаў здарыўся сардэчны прыступ.

Мы, гродзенскія журналісты, выказваем рашучы пратэст супраць пераследу нашых калег Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса, заклікаем спыніць ціск на журналістаў-фрылансераў і патрабуем вярнуць усю забраную тэхніку. Мы лічым абуральнымі ператрусы ў бацькоў журналістаў і разглядаем гэта як ціск праз сям'ю.

Ціск на журналістаў мае адкрыты характар запалохвання і шантажу і супярэчыць нормам Канстытуцыі, нацыянальнага заканадаўства і міжнародным абавязкам Беларусі ў галіне забеспячэння свабоды распаўсюду інфармацыі”, — гаворыцца ў звароце.

Зварот, які будзе накіраваны ў сілавыя органы, падпісалі: Сяргей Астраўцоў, Аляксей Радс, Ірына Новік, Сяргей Чабоцька, Аляксандр Саенка, Павал Мажэйка, Віктар Парфёненка, Андрэй Мялешка, Анджэй Пісальнік, Наталля Макушына, Уладзімір Хільмановіч, Юлія Катаржынская, Інэса Тодрык-Пісальнік, Хрысціна Марчук, Аляксандр Кіркевіч, Віктар Сазонаў, Марына Харэвіч, Анатоль Макушын, Ірына Чарняўка, Алена Раўбецкая, Вітаўт Руднік, Дзяніс Івашын, Руслан Кулевіч, Іван Роман, Андрэй Фралоў, Ірэна Валюсь, Катажына Ляўдацкая, Гражына Шалкевіч, Анджэй Пачобут, Вольга Корсун, Міхал Карневіч.

Спасылка на крыніцу:  BAJ.by

Дата стварэння навіны 31.07.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку