АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Сёння пачынаецца суд над лідарамі незалежнага прафсаюза РЭП

Сёння пачынаецца суд над лідарамі незалежнага прафсаюза РЭП
30.07.2018
30 ліпеня ў судзе Савецкага раёна Мінска пачынаецца разгляд крымінальнай справы супраць старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка. Іх вінавацяць ва ўхіленні ад падаткаў у асабліва буйным памеры, нагадвае «Еўрарадыё».



Ігар Комлік і Генадзь Фядыніч. Фота: praca-by.info

У жніўні 2017 года Дэпартамент фінансавых расследаванняў правёў ператрусы дома ў Фядыніча і Комліка, а таксама ў офісе прафсаюза РЭП і цэнтральным офісе Беларускага незалежнага прафсаюза ў Салігорску. Прафсаюзных лідараў затрымалі, але праз пэўны час вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.

Як паведамлялася, Фядыніч і Комлік адкрылі ад імя прафсаюза рахункі ў літоўскім банку, куды паступалі грошы. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, у 2011 годзе ад нерэзідэнтаў Беларусі на іх рахунак паступіла 140 тысяч еўра. Нявыплачаныя падаткі, паводле разлікаў Камітэта дзяржкантролю, склалі каля 23 тысяч рублёў.

Максімальнае пакаранне, якое пагражае Фядынічу і Комліку, — да 7 гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

Праваабаронцы праводзяць аналогіі паміж "справай прафсаюзаў" і справай праваабаронцы Алеся Бяляцкага (пачатай у 2011 годзе). 



Дата стварэння навіны 30.07.2018

Возврат к списку