АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Апошняе інтэрвію Войнавіча было пра рэстаран ля Курапатаў

 Апошняе інтэрвію Войнавіча было пра рэстаран ля Курапатаў
29.07.2018

8 чэрвеня 2018 году Свабода папрасіла яго выказвацца наконт канфлікту вакол рэстарацыі ля Курапатаў. Гэта было апошняе яго інтэрвію Радыё Свабода.

 


 Маскве 27 ліпеня памёр расейскі пісьменьнік Уладзімір Войнавіч. 


«Рэстаратары — практычныя людзі. Калі іхнаму бізнэсу будзе пагроза, яны сыдуць»
Уладзімір Войнавіч, былы савецкі дысыдэнт, расейскі пісьменьнік.

— Я ведаю пра Курапаты пад Менскам і перакананы, што памяць ахвяраў сталінізму павінна паважацца. Рэстаратары няправільна зрабілі, можна было пабудаваць рэстаран на месцы, якое больш пасуе для яго. Калі грамадзкасьць настойвае, то гэты рэстаран усё роўна прыбяруць адтуль, бо рэстаратары звычайна — гэта практычныя людзі. Калі іх бізнэсу нешта будзе моцна перашкаджаць, яны сыдуць. Я супраць таго, каб людзі грэбавалі памяцьцю пра такія рэчы, і тым больш, каб яны сыпалі соль на раны людзей, для якіх гэта вельмі адчувальна. Гэта недапушчальна.
 «Я сачу за тым, што адбываецца ў Беларусі» — Уладзімір Войнавіч на Свабодзе
Сярод знакамітых твораў Войнавіча — антыўтопія «Масква 2042», аповесьці «Шляхам узаемнага ліставаньня», «Шапка» і «Манумэнтальная прапаганда». Раман «Жыцьцё і незвычайныя прыгоды салдата Івана Чонкіна» пераклалі на дзясяткі моваў сьвету і двойчы экранізавалі.

Войнавіч неаднаразова крытыкаваў палітыку Ўладзіміра Пуціна. На пачатку 2000-х пісьменьнік выступаў у абарону тэлеканала НТВ і супраць вайны ў Чачні. Апошнія гады Войнавіч падтрымоўваў расейскіх і ўкраінскіх палітвязьняў.

Уладзімір Войнавіч нарадзіўся 26 верасьня 1932 году ў Душанбэ. У 1956 годзе пісьменьнік пераехаў у Маскву. У 1960-х гадах ён прымаў актыўны ўдзел у руху з правы чалавека. У 1980 годзе Войнавіча праз яго творы пазбавілі савецкага грамадзянства і выслалі з краіны. Назад пісьменьнік вярнуўся толькі праз 10 гадоў.



Дата стварэння навіны 29.07.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку