Чорнага рыэлтара з Магілёва, каб не памёр падчас галадоўкі, ратуюць кропельніцамі

На такі суровы пратэстны крок асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Магілёва падштурхнула парушэнне ягонага права на перапіску. Усе скаргі Гершанкова ў Генеральную пракуратуру, Дэпартамент выканання пакаранняў, у беларускае прадстаўніцтва ААН, а таксама многія лісты да родных, не даходзяць да адрасатаў.
«Ён за гэты месяц галадоўкі схуднеў на 18 кілаграм, вочы сталі нежывыя, ледзьве ногі перасоўвае, нават гаворыць з цяжкасцю, запінаючыся на кожным слове», — са скрухаю распавядала яна.
Ігар Гершанкоў вымушаны быў пісьмова звярнуцца да начальніка СІЗА з просьбай, каб адмянілі тыя кропельніцы, бо пасля іх становіцца яшчэ горш, пачынаюцца сутаргі, кружыцца галава, аднак ягоная скарга засталася без увагі. А літаральна дзень таму з гэтай нагоды ён напісаў ліст у Міністэрства аховы здароўя. Толькі вось упэўненасці, што скарга дойдзе да адрасата ў асуджанага няма.
«Мы з дачкой прывезлі яму сёння прадуктовую перадачу, аднак Ігар адмовіўся ад яе, сказаў, каб забрала назад, бо тады гэтая вымушаная галадоўка не будзе мець аніякага сэнсу. Павязу цяпер гэтую перадачу назад у Магілёў», — кажа маці.
Па прысудзе Магілёўскага абласнога суда 21 ліпеня Сямён Беражной, а таксама муж і жонка Ігар і Таццяна Гершанковы абвінавачваліся ў здзяйсненні забойстваў і падрыхтоўцы да здзяйснення забойстваў, выкраданні чалавека і падрыхтоўцы да выкрадання, а таксама ў махлярстве, разбоі, вымагальніцтве, крадзяжы або знішчэнні дакументаў. Таццяну Гершанкову дадаткова абвінавацілі ў незаконным абароце наркотыкаў або псіхатропаў. Судом было ўстаноўлена, што злачынная група агулам зарабіла на махінацыях з чужым жыллём больш за 2 мільярды недамінаваных рублёў.