АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

ЛДП: Мы не ўвойдзем у ніводны саюз, мы самадастатковыя

ЛДП: Мы не ўвойдзем у ніводны саюз, мы самадастатковыя
26.07.2018
Ліберальна-дэмакратычная партыя анансавала некаторыя свае планы што да ўдзелу ў будучых выбарчых кампаніях.

Як сказана на сайце арганізацыі, цяпер ЛДП не будзе ўтвараць саюзы і кааліцыі з іншымі палітычнымі сіламі.

“Мы самадастатковыя і не бачым блізкіх нам сілаў”, — сказана ў заяве, піша Еўрарадыё. Апроч таго, партыя абяцае “жорстка і паслядоўна” абараняць нацыянальныя інтарэсы краіны і яе суверэнітэт, а таксама зрабіць усё, каб у Беларусі не адбылося расколу. Цяпер ЛДП пазіцыянуе сябе як адзіную правацэнтрысцкую арганізацыю.

Дакладную праграму дзеянняў партыя апублічыць у верасні, але ўжо цяпер заяўляе пра ўдзел у будучых прэзідэнцкіх выбарах і ў парламенцкай кампаніі, на якую выставіць 110 кандыдатаў у дэпутаты.

На папярэдніх парламенцкіх выбарах у Палату прадстаўнікоў прайшоў толькі адзін прадстаўнік ЛДП — Анатоль Хішчанка. Лідар партыі, Сяргей Гайдукевіч з’яўляецца чальцом Савета Рэспублікі.



Дата стварэння навіны 26.07.2018

Возврат к списку