АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Зварот ТБМ з нагоды перапісу насельніцтва

Зварот ТБМ з нагоды перапісу насельніцтва
24.07.2018
Таварыства беларускай мовы выступіла з зваротам з нагоды чарговага Перапісу насельніцтва краіны, які адбудзецца ў 2019 годзе.

"Адно з важных пытанняў датычыцца самаідэнтыфікацыі беларусаў і наўпрост звязанае з нацыянальнай бяспекай краіны. Гэта пытанне пра родную мову", — адзначаецца ў звароце.

ТБМ прапануе незалежна ад палітычных і рэлігійных поглядаў, а таксама нацыянальнасці падчас правядзенння Перапісу размаўляць з перапісчыкамі па-беларуску, запаўняць апытальныя лісты на беларускай мове і пазначаць сваю родную мову так: беларуская, адзначае Новы час.


"Тым самым вы засведчыце сваю прыналежнасць да гісторыі і культуры нашага народа, падтрымаеце беларускую мову і паспрыяеце ўмацаванню незалежнасці і нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў звароце.



Дата стварэння навіны 24.07.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку