АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Расійскія СМІ працягваюць ствараць негатыўны вобраз Беларусі

Расійскія СМІ працягваюць ствараць негатыўны вобраз Беларусі
24.07.2018
Сегодня.ру пра Беларусь: З хаўруснікаў — у здраднікі

 На гэты раз Беларусь стала аб'ектам крытыкі ў выданні Сегодня.ру, дзе выйшаў матэрыял пад назвай «З хаўруснікаў — у здраднікі». Аўтарам матэрыялу з'яўляецца Дзмітрый Цыбакоў — прафесар кафедры ў Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры прэзідэнце Расіі.

У сваім артыкуле Цыбакоў звяртае ўвагу на актывізацыю дзейнасці блока НАТА ў краінах былога СССР і на дыстанцыянаванне афіцыйных хаўруснікаў Расіі ад замежнай палітыкі гэтай краіны. Аўтар піша, што паміж Расіяй і постсавецкімі дзяржавамі ўсё больш выразна знікае адзінства ў гуманітарнай і культурнай галінах.

Сегодня.ру абураецца, што расійскія ўлады ніяк не адрэагавалі на заявы пасла Беларусі ў Расіі Ігара Пятрышэнкі, які заявіў, што Беларусь не зацікаўлена ў расійскай вайсковай базе. А міністра замежных спраў Уладзіміра Макея выданне называе «еўраінтэгратарам».

Дзмітрый Цыбакоў звяртае ўвагу чытачоў, што на сайце Міністэрства абароны Беларусі есць раздзел «Беларусь — НАТА», дзе падрабязна апісаны задачы каардынацыі намаганняў беларускага войска і НАТА ў рамках Індывідуальнай праграмы партнёрства і супрацоўніцтва:

«На працягу апошніх двух гадоў беларускае кіраўніцтва дае ў распараджэнне альянсу міратворчую роту, узвод РХБА, групы вайсковых медыкаў і спецыялістаў па «вайскова-грамадзянскім узаемадзеянні», не кажучы ўжо пра каманды афіцэраў для працы ў сумесных штабах. Байцы міратворчай роты 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады прыцягваюцца для вучэбных збораў з натаўскімі інструктарамі. Адначасова ў Вайсковай акадэміі Беларусі і непасрэдна на тэрыторыі дзяржаў-сябраў альянсу разгорнутыя курсы навучання беларускіх вайскоўцаў англійскай мове, а таксама нейкія іншыя «спецыялізаваныя курсы».

Сегодня.ру лічыць, што праз такую актыўнасць НАТА спрабуе адарваць ад Расіі яе традыцыйных хаўруснікаў (сярод якіх і Беларусь), і Расіі неабходна як мага хутчэй перагледзець статутныя дакументы АДКБ, піша Наша ніва.



Дата стварэння навіны 24.07.2018

Возврат к списку