АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Макей: Спрашчэння «шэнгену» не будзе «заўтра-паслязаўтра»

Макей: Спрашчэння «шэнгену» не будзе «заўтра-паслязаўтра»
23.07.2018
Беларусь ужо некалькі год вядзе перамовы аб тым, каб цана шэнгенскай візы для беларусаў была зніжаная да 35 еўра, аднак візы могуць хутка стаць і 80 еўра, паведамляе «Радыё Свабода».

Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей расказаў у перадачы «Контуры» на дзяржаўным тэлеканале АНТ аб стане перамоваў аб спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрасаюзам. Ён казаў, ёсць разуменне «неабходнасці захоўвання прагрэсу».

«Пытанні аб заключэнні пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі знаходзяцца на стале нашых перамоваў з Еўрапейскім сааюзам, — казаў Уладзімер Макей. — Не магу сказаць, што яны будуць падпісаныя літаральна заўтра-паслязаўтра. Там ёсць некалькі момантаў, па якіх мы цяпер працягваем кансультацыі з нашымі еўрапейскімі партнёрамі».

Рэадмісія — абавязанне краіны прымаць сваіх грамадзянаў, дэпартаваных з іншай дзяржавы, і іншаземцаў, якія праз тэрыторыю краіны нелегальна трапляюць на чужую тэрыторыю. Дакументы аб рэадмісіі Минск і Брусэль меліся падпісаць яшчэ ў 2015 годзе на саміце «Усходняга партнёрства» ў Рызе, аднак гэтага не адбылося. Паводле словаў Макея, — не па віне Беларусі.

Раней падчас «консульскага дня» на Facebook МЗС пісала, што гэта еўрапейскія партнёры вылучаюць шэраг умоваў, якія ставяць беларускіх грамадзянаў у не вельмі камфортнае становішча. Напрыклад, патрабаванне падаваць дакументы выключна праз візавыя цэнтры.

«Нашыя падыходы, выяўленыя ў тым ліку ў аднабаковым рашэнні аб увядзенні пяцідзённага бязвізавага рэжыму для грамадзян краін Еўрасавюза, відавочныя, — пісала тады МЗС. — На наш погляд, няма аб’ектыўных прычын, якія перашкодзілі б нам знайсці ўзаемапрымальныя развязкі».

А «шэнген» мае стаць па 80 еўра
Тым часам Рада Еўрасаюза ўхваліла падаражанне шэнгенскіх візаў да 80 еўра. Падвысіць цэны на візы да 80 еўра прапануецца, каб «забяспечыць краінам-удзельнікам пакрыццё коштаў апрацоўкі візаў без стрымлівання атрымання візаў». Калі можа быць прынятае канчатковае рашэнне, не ўдакладняецца.

Беларусь ужо некалькі год вядзе перамовы аб тым, каб цана шэнгенскай візы для беларусаў была зніжаная да 35 еўра — візы для беларусаў могуць не падаражэць, а патаннець. Беларусы тым часам у лідэрах па колькасці атрыманых шэнгенскіх візаў на душу насельніцтва. Суседняя Украіна ўжо год жыве з «бязвізам».



Дата стварэння навіны 23.07.2018

Возврат к списку