АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Унікальныя бурштынавыя вырабы ўпершыню прывезлі ў Беларусь

Унікальныя бурштынавыя вырабы ўпершыню прывезлі ў Беларусь
22.07.2018
Бурштынавы кракадзіл і конь, прыгожыя вазоны, скрынкі і шкатулкі, а таксама каштоўны камень вагаю ў адзін кілаграм, – гэта толькі маленькая частка таго, што можна пабачыць на новай выставе ў Горадні.


Выстава «Золата Балтыкі» упершыню ў Беларусь прывёз Калінінградскі музей бурштыну, паведамляе Белсат.
Пачынаючы са старажытных часоў бурштын лічыўся каштоўным каменем, якім упрыгожвалі сябе ўладары старажытных імперыяў. У Калінінградскай вобласці знаходзіцца самае вялікае радовішча бурштыну ў свеце – больш за 80 % сусветных запасаў.

На адкрыцці выставы пра гісторыю каменя распавяла загадчыца выставачнага аддзелу Калінінградскага музею бурштыну Лысова Таццяна Ігараўна. Як аказалася, бурштын – гэта закамянелая смала старажытных іглічных дрэваў, якія раслі 50–45 мільёнаў гадоў таму на тэрыторыі сучаснага Балтыйскага мора і на поўдні Скандынаўскай паўвыспы.

«Калі вага бурштыну сягае 300 грамаў, то ўжо гэты камень лічыцца ўнікальным і вельмі каштоўным. Мы да вас прывезлі бурштын вагаю 1 кілаграм. Агулам у свеце ёсць 6 відаў бурштыну, але менавіта Балтыйскі – самы моцны і самы прыгожы, за кошт шматлікіх залацістых адценняў, якімі не могуць пахваліцца радовішчы ў той жа Японіі ці Мексіцы. Таму яшчэ 6000 гадоў таму нашыя продкі верылі ў містычныя ўласцівасці бурштыну. Дарэчы ў больш познія старажытныя часы, акрамя «ядвабнага», існаваў «бурштынавы шлях» з самога Рыму да Балтыкі.


Скульптура «Святы Ёдокус», навуковая рэканструкцыя вырабу 17 ст. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
 

Бурштынавы кракадзіл. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
 

Посуд для ікры з бурштыну.Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
 
Выставу «Золата Балтыкі» можна паглядзець у Музеі рэлігіі ў Горадні да 8 кастрычніка.



Дата стварэння навіны 22.07.2018

Возврат к списку