АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Праваабаронцы: Удзельнік катаванняў зняволенага ў яраслаўскай калоніі затрыманы. СК РФ: «Затрыманых няма»

Праваабаронцы: Удзельнік катаванняў зняволенага ў яраслаўскай калоніі затрыманы. СК РФ: «Затрыманых няма»
22.07.2018
Яго вывелі з калёніі ў кайданках. Паведамляецца, што гэта Максім Яблакаў.

Інфармацыю пра затрыманьне паведамілі праваабаронцы фонду «Грамадзкі вэрдыкт». Пазьней у яраслаўскім упраўленьні СК паведамілі, што Яблакава не затрымлівалі і ўдакладнілі, што няма і іншых затрыманых па гэтай справе на вечары 21 ліпеня.


У чэрвені мінулага года ў яраслаўскай калёніі № 1 жорстка збілі зьняволенага Яўгена Макарава. Следчы камітэт пачаў праверку. Супрацоўнікі ведамства вывучылі відэазапіс зьбіцьця, але не выявілі парушэньні закона.

На запісы відаць, як некалькі чалавек у форме Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў, зьняўшы з Макарава вопратку, па чарзе б’юць яго дубінкамі і паліваюць галаву вадой.

Пасьля публікацыі відэа распачалася новая праверка, а Сьледчы камітэт па Яраслаўскай вобласьці завёў крымінальную справу.

Праваабаронцам фонду «Грамадзкі Вэрдыкт» удалося высьветліць імёны і прозьвішчы 12 супрацоўнікаў калёніі, якія, як мяркуецца, удзельнічалі ў катаваньнях. Усяго ў зьбіцьці Макарава прымалі ўдзел 18 чалавек.

паводле радыё Свабода

Дата стварэння навіны 22.07.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку