АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Былых гомельскіх памежнікаў за дзедаўшчыну пакаралі 2,5 гадамі калоніі

Былых гомельскіх памежнікаў за дзедаўшчыну пакаралі 2,5 гадамі калоніі
20.07.2018
Асуджаныя Раман Гладкі і Сяргей Гузееў здзекаваліся з маладых салдатаў.

Гомельскі раённы суд 20 ліпеня абвясьціў вырак за «дзедаўшчыну» двум былым памежнікам Раману Гладкаму і Сяргею Гузееву.

Яны прызнаныя вінаватымі ў гвалце, зьдзеку і жорсткім абыходжаньні з салдатамі, якія не падпарадкаваны ім па службе, і на падставе часткі 2, артыкулу 443 Крымінальнага кодэксу пакараны 2 гадамі і 6 месяцамі калёніі агульнага рэжыму.

У беларускіх судах працягваюцца і іншыя працэсы над вайскоўцамі ў справах аб дзедаўшчыне, заведзеных пасьля трагічнай сьмерці ў Печах у верасьні 2017 году салдата Аляксандра Коржыча.

Радавы Гладкі і яфрэйтар Гузееў служылі ў вайсковай частцы № 1242, на рэзэрвовай мабільнай заставе «Новая Гута». У судзе знайшлі пацьвярджэньне факты неаднаразовага зьбіцьця і зьдзеку над малодшымі салдатамі. Пацярпелымі прызнаны сямёра памежнікаў, пераведзеных сёлета служыць у Гомельскую памежную групу.

svaboda.org

Дата стварэння навіны 20.07.2018

Возврат к списку