АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Галоўнага архітэктара Смаргоні злавілі на хабары 3 000 даляраў

Галоўнага архітэктара Смаргоні злавілі на хабары 3 000 даляраў
18.07.2018
Пракуратура Гродзенскай вобласці распачала крымінальную справу па ч.1 арт.14 і ч.1 арт.430 КК у дачыненні да начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Смаргонскага райвыканкама, дэпутата райсавета, паведамляе сайт Генпракуратуры.

Паведамляецца, што згаданы чыноўнік меў намер за выкананне пэўных дзеянняў з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў і вырашэнне пытання па ўводу ў эксплуатацыю кінатэатра атрымаць хабар ад прадстаўніка адной з камерцыйных структур памерам 3000 даляраў ЗША. Аднак свой злачынны намер чыноўнік давесці да канца не паспеў. Пры атрыманні хабару 1000 даляраў быў затрыманы супрацоўнікамі Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці, паведамляе НН.



Дата стварэння навіны 18.07.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку