АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

«Не трэба маляваць з медыцыны самую карумпаваную сферу»

«Не трэба маляваць з медыцыны самую карумпаваную сферу»
18.07.2018
Днямі па ўсёй Беларусі пракацілася хваля затрыманняў супрацоўнікаў сферы аховы здароўя.

Падставай для затрыманняў і ператрусаў сталі абвінавачанні ў карупцыйных злачынствах і хабарніцтве.

– Гэтая хваля арыштаў хутчэй сведчыць не пра нейкую спецыфіку ў сістэме аховы здароўя, а пра прынцыповыя заганы той адміністратыўна-каманднай сістэмы кіравання, якая пабудаваная цяпер у Беларусі, – каментуе намеснік старшыні Партыі БНФ лекар-рэаніматолаг Зміцер Салошкін. – Для аўтарытарнай мадэлі карупцыя – гэта не нейкае непрадбачанае адхіленне, а сістэмная якасць, абумоўленая самой сутнасьцю аўтарытарызму.

Карупцыя ёсьць наўпроставы вынік існуючай мадэлі кіравання. Пакуль гэтая мадэль кіравання існуе – карупцыйныя схемы непазбежныя, бо з'яўляюцца яе сістэмным і арганічным элементам, яна на іх трымаецца. Менавіта завядзёнка негалоснага карупцыйнага заахвочвання кіраўнікоў ёсьць адной с сістэмаўтваральных частак гэтай мадэлі. Знішчыць карупцыю магчыма толькі змяніўшы мадэль кіравання ў краіне з аўтарытарнай на дэмакратычную, калі кіраўнікі нясуць адказнасць перад людзьмі, калі палітыкі нясуць адказнасць перад выбаршчыкамі.

Я ўпэўнены, што ўскрытыя карыпцыйныя схемы ў ахове здароўя паводле маштабу не з'яўляюцца большымі за карупцыю у іншых сферах, яны нават меньшыя за іншыя галіны народнай гаспадаркі, дзе чыноўнікі безкантрольна распараджаюцца народнымі грашыма.

Пакуль няма дэмакратычнага кантролю за дзяржаўным апаратам – нават самыя мізэрныя бюджэтныя сродкі будуць успрымацца дзяржаўнымі чыноўнікамі не як сродкі падаткаплацельшчыкаў, за якія трэба несці адказнасць, а як «бюджэтны пірог», які трэба піліць з маўклівай згоды (альбо наўпроставым саўдзеле) вышэйшага начальства.

Не трэба маляваць з медыцыны самую кармпаваную сферу – узровень карупцыі ў ёй меньшы проста ў сілу меньшага памеру фінансавых сродкаў, якія ў ёй абарачаюцца.

Жыльлёва-камунальная гаспадарка, будаўніцтва, сельская гаспадарка, імпарт і экспарт, ды любая сфера, дзе ёсьць сыстэма дзяржзакупак, дачы дзяржаўных дазволаў на нейкую дзейнасць, сыстэма дзяржаўнага кантролю альбо ліцэнзаванне – па ўсіх гэтых галінах у Беларусі карупцыя развіваецца не з-за таго што нейкія людзі схільныя да яе, а з-за таго што самі гэтыя сферы іншым чынам працаваць не могуць.

Упэўнены, што сярод затрыманых лекараў ёсьць выдатныя прафэсіяналы, добрыя спецыялісты ў сваіх галінах. Але, нажаль, логіка кар'ернага росту спецыялістаў у медычнай галіне ў пэўны момант выводзіць чалавека на такі ўзровень, дзе прызначэнне на нейкую кіраўнічую пасаду аўтаматычна азначае ўбудаванне ва ўжо функцыянуючыя карупцыйныя схемы, па іншаму папросту немагчыма працаваць.

Таму ў гэтай антыкарупцыйнай кампаніі, якую ўжо празвалі ў народзе «справа галоўных лекараў» (па аналогіі з «делом врачей» ў сталінскія часы), палітычнае значэнне мае не колькасьць затрыманых і не памер сканфікасанвых у схованках грашовых сумаў.

Палітычнае значэнне мае іншае пытанне: ці зменіцца ад гэтага сыстэма дзяржаўнага рэгулявання, якая робіць для беларусаў недаступнымі якасныя замежныя лекі, шкодзіць якасці тых лекаў, што вырабляюцца ўнутры краіны, не дазваляе прыватнай медыцыне канкураваць з дзяржаўнай на роўных рынкавых умовах, робіць непазьбежнымі тэндэры з зараннё вызначанымі пераможцамі і з зараннё вызначанымі памерамі «адкатаў» пры дзяржзакупках.

З практычнага пункту гледжання выкрыццё гэтых карупцыйных схемаў можа ўскосна паўплываць на тыя тэндэры, якія зараз праводзяцца для закупкі медычных прэпаратаў і абсталявання – яны могуць папросту «завіснуць», у тым ліку з-за перастрахоўкі ўдзельнікаў. Не выключаю, што з гэтай прычыны могуцьь паўстаць перабоі з пастаўкамі неабходных лекаў ці брак іншых медычных матэрыялаў.

Гучнае асвятленне ў дзяржаўных сродках прапаганды гэтай антыкарупцыйнай кампаніі менавіта супраць лекараў прымушае падазраваць, што ўлады хочуць зарабіць сабе яшчэ і палітычных балаў, выстаўляючы ўсё як сапраўдную барацьбу са злачыннасцю. У людзей ёсьць шмат прэтэнзіяў да сыстэмы аховы здароўя, у тым ліку абгрунтаваных і справядлівых. Але арыштамі лекараў гэтыя балючыя для людзей праблемы не вырашыш. Замест сапраўднай барацьбы з карупцыяй праз выкараненне чыннікаў, якія гэтую карупцыю абумоўліваюць, улады «змагаюцца» выключна з праявамі карупцыі, не кранаючы сутнасць сыстэмы.

Партыя БНФ мае канцэпцыю рэфармаваньня медычнай галіны, у тым ліку канцэпцыю укаранення страхавой медыцыны згодна з найлепшымі эўрапэйскімі практыкамі. Але для яе рэалізацыі неабходна, каб паліытычнае кіраўніцтва краіны складалася з адказных палітыкаў, а не з аматараў аўтарытарнай адзінаасобнай улады, якая не залежыць ад волі грамадзян і неабмежаваная прававымі рамкамі.



Дата стварэння навіны 18.07.2018

Возврат к списку