АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Як жыве маці інваліда: догляд за дачкой - 1.5 тыс., а пенсія - 200 рублёў

Як жыве маці інваліда: догляд за дачкой - 1.5 тыс., а пенсія - 200 рублёў
17.07.2018
5 гадоў таму 20-гадовая дачка шматдзетнай маці са Жлобіна Аксаны Аўсянікавай Ксенія трапіла ў аварыю.

 У выніку ў дзеўчыны - цяжкая спалучаная чэрапна – мазгавая траўма, удар галаўнога мозгу цяжкой ступені, паламаныя косткі. З гэтага часу дзеўчына перансесла 10 аперацый, але з-за цяжкасці ЧМТ дзяўчына не ходзіць, не варушыць канечнасцямі, не размаўляе, не есць самастойна. Маці Аксана пераканана, што пры належнай рэабілітацыі дачку можна паставіць на ногі. Лекары, якія давалі дзеўчыне толькі некалькі гадоў жыцця, здзіўляюцца, што яна ўсё яшчэ жывая і нават робіць поспехі.

 Маці Аксана з дапамогай сваякоў і сяброў зрабіла ў кватэры міні рэабілітацыйны пакой: змайстравала вертыкалізатар, каб дачка магла знаходзіцца пэўны час у вертыкальным стане, зрабілі самаробны лакамат -  прыладу на бегавой дарожцы, каб Ксенія магла займацца, спрабаваць ісці.

Аксана атрымлівае на дачку 200 рублёў пенсіі па інваліднасці і 200 рублёў па нагляду за інвалідам. Але, на рэабілітацыю дачкі штомесяц сыходзіць каля 1500 рублёў. Грошы сям’я збірае праз ахвяраванні жыхароў Жлобіна. Скрыні для ахвараванняў знаходзяцца ў крамах ды цэрквах. Раней, сума штомесячных ахвяраванняў сягала і 600 рублёў, зараз толькі 200.

Але сваіх сіл у сям’і не хапае каб паставіць на ногі дзеўчыну. Ксенія патрэбна некалькі разоў ляжаць у рэабілітацыйным цэнтры “Аксакаўшчына”, дзе ёсць сучаснае абсталяванне для інвалідаў.  Каб патрапіць у цэнтр маці Аксане даводзіцца ўпрошваць самаго міністра аховы здароўя, ды абіваць парогі кабінетаў іншых чыноўнікаў - лекараў.

Ксеніі патрэбны імпартныя лекі  (дзяржава дае зніжкі (90 %) толькі на беларускія). Іх даводзіцца купляць за свае, пры чым, у суседняй Расіі, бо там іх кошт значна ніжэй чым у Беларусі. Не хапае і пампэрсаў, якія органы апекі выдаюць раз на тры месяцы. Іх хапае толькі на два месяцы. Сыходзяць немалыя грошы на лагапеда, масажыста, інструктара ЛФК.

Мясцовая грамадская арганізацыя “Рэспубліканскае таварыства інвалідаў” аказвае таксама дапамогу сям’і (напісанне скаргаў, заяў, маральная ды матэрыяльная падтрымка), але мае абмежаваныя магчымасці. Кіраўнік таварыства наракае, што мясцовыя чыноўнікі інвалідаў імкнуцца не заўважаць і даводзіцца ўвесь час пра сябе нагадваць і дамагацца таго, што гарантуе інвалідам закон “Аб сацыяльнай абароне інвалідаў”.



Дата стварэння навіны 17.07.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку