АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Беларускія мігранты змогуць забраць у Польшчу сваіх сваякоў

Беларускія мігранты змогуць забраць у Польшчу сваіх сваякоў
17.07.2018
Палажэнні новых законаў спрашчаюць умовы працы іншаземцаў у Польшчы.

Урад Польшчы плануе ўнесці змены ў закон аб іншаземцах і рынку працы. Праз 2,5 года пасля атрымання пасведчання на часовае жыхарства (karta pobytu czasowego) і працу ў Польшчы іншаземец зможа падаць дакументы на пасведчанне аб пастаянным жыхарстве (karta pobytu stałego). І ўжо праз год пасля таго, як замежны грамадзянін атрымае працу ў Польшчы, ён зможа запрасіць да сябе найбліжэйшых сваякоў, якія таксама змогуць атрымаць тут дазвол на працу. Гэты закон датычыць грамадзян Беларусі, а таксама Армэніі, Грузіі, Расеі і Украіны.

У Міністэрстве сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі лічаць, што спрашчэнні накіраваны на пасяленне ў Польшчы “грамадзян блізкіх па культуры дзяржаў”, якія “маюць кваліфікацыі ў прафесіі, што патрэбны польскай эканоміцы”. Аднак пакуль яшчэ невядома, якіх прафесій будуць датычыць палажэнні новага закона.

Цяпер на атрыманне пасведчання аб пастаянным жыхарстве трэба чакаць мінімум тры гады. Калі новыя палажэнні закона ўвойдуць у сілу, гэты тэрмін скароціцца да паўтара года. Гэта пералом у польскай міграцыйнай палітыцы, — лічыць дэмограф Мацей Душчык.

Штогод у Польшчу на заробкі прыяжджаюць ад паўмільёна да мільёна ўкраінцаў. 20% украінцаў разлічваюць на атрыманне ў Польшчы пасведчання аб пастаянным жыхарстве. Новыя палажэнні датычаць перш за ўсё іншаземцаў, якія працуюць у Польшчы на падставе пасведчання аб часовым жыхарстве. Гэта дазволіць запоўніць лякуны на польскім рынку працы, якія зЪяўляюцца ў выніку старэння насельніцтва. Дзякуючы прытоку новай працоўнай сілы ў Польшчы назіраецца эканамічны рост і не павышаецца ўзровень інфляцыі, — адзначаюць эканамісты.


Паводле radyjo.net



Дата стварэння навіны 17.07.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку