АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Журналіста Змітра Галко асудзілі на 4 гады «хіміі»

Журналіста Змітра Галко асудзілі на 4 гады «хіміі»
17.07.2018

17 ліпеня ў судзе Савецкага раёна Мінска агучылі прысуд журналісту Змітру Галко. Пракурор прасіў асудзіць Галко на 3 гады. Суддзя Аляксандр Якунчыхін прысудзіў Галко да 4 гадоў «хіміі».

 


Журналіста вызвалілі ў зале суда. Пакуль ён пад падпіскай аб нявыездзе. У месца адбыцця пакарання яго адправяць пазней. Пад вартай, дзе адзін дзень ідзе за два дні «хіміі», Галко быў ад красавіка, піша НН.

 38-гадовага Галко вінавацілі ў гвалце ў дачыненні да міліцыянта. Сам журналіст віну не прызнаў.

   Змітра Галко затрымалі ў красавіку на беларуска-ўкраінскай мяжы і змясцілі пад варту. Пачалася ўся гэтая гісторыя яшчэ ў 2017 годзе. 25 лістапада Ян-Хрысціян, 15-гадовы сын журналіста ад першага шлюбу, святкаваў свой дзень народзінаў разам з сябрамі. Зміцер Галко быў у кватэры «за старэйшага». На шум выклікалі міліцыю, далей версіі адрозніваюцца. Міліцыянты сцвярджалі, што Галко штурхаў іх, біў па руках, у бойцы ўдзельнічаў нават яго п’яны 15-гадовы сын. Галко ж запэўніваў, што проста ўзяў міліцыянта пад руку і запрасіў пакінуць кватэру. Пасля здарэння журналіст атрымаў штраф за лаянку ў публічным месцы, затым ён разам з сынам з’ехаў ва Украіну, дзе жыве яго цяперашняя жонка. Але праз пэўны час сын вярнуўся ў Беларусь. Вясною і сам Галко паехаў у Мінск, каб «вырашыць праблемы з падатковай», хоць на той час і было вядома, што ён знаходзіцца ў вышуку. Паездка скончылася затрыманнем, затрыманне — зняволеннем і судом.


Дата стварэння навіны 17.07.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку